Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Міні-эдкэмп Глыбокае

Міні-эдкэмп Глыбокае

27 лютага 2020, 14:07 Грамадства, Мова, Навіны 68
Міні-эдкэмп Глыбокае

22.02.2020 – у гэтую прыгожую дату наша каманда зрабіла шыкоўнае свята адукацыі ў г. Глыбокае. У склад каманды ўваходзілі: Лідзія Раманчук і Іна Шымко – якія запрасілі EdCamp Belarus у Глыбокае, і без якіх не было б гэтага дня, Міхась Кудзейка, Эла Якубоўская і Павел Фунцікаў – якія падтрымалі ідэю і прыехалі з намі ў якасці экспертаў, Анастасія і Яўген Пугачы – якія натхніліся на далейшыя прыгоды, і канешне ўсе-ўсе настаўнікі якія прыехалі ў гэты дзень у Глыбоцкую гімназію на міні-эдкэмп. Гэты міні-эдкэмп атрымаўся рэгіянальным. Да нас далучыліся настаўнікі не толькі з усіх школ Глыбокага, да нас прыехалі настаўнікі з Полацка, Міёраў, Шаркаўшчыны, Ушачаў! І кожны зрабіў гэты дзень карысным, цікавым, насычаным новымі ведамі і знаёмствамі і незабыўным для нас. З майстар-класамі і прэзентацыямі выступілі: – Павел Фунцікаў, Сусветны банк, “Даследванне PISA-2018. Высновы і інтэрпрэтацыі” – Міхась Кудзейка, выкладчык ІПКіП БДПУ ім. М.Танка, “Метад Уолта Дыснэя” – Эла Якубоўская, настаўнік-метадыст Гімназія №1 г.Жодзіна, “Як праверыць дакладнасць інфармацыі ў Інтэрнэце” – Л. Раманчук, настаўнік-метадыст, Н.Перадня і А.Гігола, настаўнікі інфарматыкі “Сучаснай школе сучасны настаўнік” – В.Татун “Студыя Free Art: Чароўная казка” – Т.Барткевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, “Развіццё камунікатыўных кампетэнцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры” -А.Нікіфаровіч і Н.Галуза, настаўнікі інфарматыкі, “Актыўныя метады на ўроку” – І.Шымко, настаўнік гісторыі, “Медыяадукацыя ў трэндзе” – Т. Абрамчык, настаўнік біялогіі, “Лэпбук як сродак актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў – Цудоўныя дзяўчыны якія правялі для нас майстар-клас па беларускім танцам. Танчылі ўсе, незалежна ад стану здароў’я 🙂 Яшчэ раз вялікі дзякуй Лідзіі Раманчук і Іне Шымко, якія выступілі арганізатарамі на месцы. Вы зрабілі неверагоднае свята для ўсіх нас. Сапраўды, разам – мы сіла! Сэрыя міні-эдкэмпаў ладзіцца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID і некамерцыйнай арганізацыі PACT #usaid #pact #edcampbelarus #edcamp #miniedcamp

крынiца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Верабей чырыкае для дзяцей
літаратура

Верабей чырыкае для дзяцей

21 лістапада 2025, 18:3421
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0918
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0618
Незабыўны Альберт Паўловіч
літаратура

Незабыўны Альберт Паўловіч

21 лістапада 2025, 13:3817
Далучайцеся да нас