Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Яўгену Сахуту – 75

Яўгену Сахуту – 75

24 лютага 2020, 21:04 Грамадства 119
Яўгену Сахуту – 75

Яўген Міхайлавіч Сахута нарадзіўся 15 лютага 1945 г. у вёсцы Вечатарова Залужскага сельскага савета Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці БССР. Скончыў пачатковую школу ў сваёй вёсцы, а сярэднюю – у вёсцы Залужжа Стаўбцоўскага раёна. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута (1972). Пасля паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР.

Да аспірантуры некаторы час працаваў настаўнікам у сярэдняй школе вёскі Залужжа Стаўбцоўскага раёна.

Пасля аспірантуры пачаў працаваць у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, дзе працуе ўжо больш за 25 год і з’яўляецца вядучым навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Адначасова з 1985 па 1991 г. быў галоўным рэдактарам часопіса “Мастацтва Беларусі”.

Яўген Сахута з’яўляецца аўтарам звыш 20 манаграфій, а таксама шматлікіх публікацый у калектыўных працах, энцыклапедычных выданнях, зборніках, перыёдыцы. З’яўляецца аўтарам артыкулаў і адказнай асобай у рэдагаванні фундаментальнай энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі” (1989), шасцітомнай энцыклапедыі “Культура Беларусі” (2014).

Кнігі (манаграфіі, супольныя да-следаванні):

Сахута, Я. Старонкай роднаю / Яўген Сахута. – Мінск : Рэдакцыя газеты “Голас Радзімы”, 1975. – 67 с.

Сахута, Я.М. Народная разьба па дрэву / Я.М. Сахута. – Мінск : Вышэйшая школа, 1978. – 92 с.

Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. – Мінск : Беларусь, 1980. – 156 с.

Сахута, Я.М. Народнае мастацкае кавальства / Я.М. Сахута ; Міністэрства культуры БССР, Рэспубліканскі навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. – Мінск : Полымя, 1981. – 15 с.

Сахута, Я.М. Беларуская народная скульптура / Я.М. Сахута. – Мінск : Полымя, 1981. – 8 с.

Сахута, Е.М. Народное искусство и художественные промыслы Белоруссии / Е.М. Сахута. – Минск : Полымя, 1982. – 96 с.

Сахута, Я.М. Беларуская народная гліняная цацка / Я.М. Сахута ; Рэспубл.навук.-метадычны цэнтр нар.творчасці і культурна-асветнай работы. – Мінск : Полымя, 1982. – 14 с.

Сахута, Е.М. Народное искусство Белоруссии : Традиции и современность / Е.М. Сахута. – Минск : Полымя, 1982. – 24 с.

Сахута, Я.М. Беларускае народнае мастацтва / Я.М. Сахута. – Мінск : Полымя, 1982. – 24 с.

Сахута, Я.М. Фарбы роднай зямлі: Нарысы пра нар. мастацтва Беларусі. Кн. для вучняў / Я.М. Сахута. – Мінск : Нар. асвета, 1985. – 191 с. і інш.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5435
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас