Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
27 снежня 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Міру Магдэбургскае права

27 снежня 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Міру Магдэбургскае права

24 лютага 2020, 15:22 Грамадства, Культура, Навіны 42
27 снежня 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Міру Магдэбургскае права

Мір — гарадскі пасёлак у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Парачаны — Навагрудак — Нясвіж Р11. Рэспубліканская дарога Р64 злучае Мір з раённым цэнтрам Стоўбцы. Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільінічаў і Радзівілаў — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Першы пісьмовы ўспамін пра Мір датуецца 1395, калі крыжакі на чале з Конрадам фон Юнгінгенам зруйнавалі паселішча. Па нападзе вялікі князь Вітаўт перадаў двор Мір свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, які ў 1434 будучы ўжо вялікім князем падараваў паселішча свайму паплечніку, кашталяну віленскаму Пятру Сеньку Гедыгольдавічу.

З 1486 Мір знаходзіўся ва ўладанні Ільінічаў, якія абнеслі ўласны двор землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарогаў: Замкавая, Віленская, Мінская і Слонімская. У 1520-я Юрый Ільініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўспамін пра які датуецца 1527. У 1553 мястэчка зрабілася сталіцай Мірскага графства. Ілінічы атрымалі графскі тытул ад імператара Фердынанда I[8]. У 1569, паводле тэстамента Ю. Ілініча (малодшага), Мір перайшоў да М. К. Радзівіла «Сіроткі», які заснаваў тут Мікалеўскі касцёл (1585) і Траецкую царкву (1595).

У Міры жыло шматнацыянальнае насельніцтва. Мясцовыя татары займаліся агародніцтвом, гарбарствам, рымарствам; яўрэі — гандлем і пазыкамі; цыганы — конным промыслам; а русіны — пераважна рамяством. На мірскія кірмашы сцякаліся тавары і купцы з ВКЛ, Польшчы, Расіі, Германіі.

27 снежня 1579 кароль і вялікі князь Стэфан Баторый надаў Міру Магдэбургскае права (няпоўнае).

Магдэбургскае права — феадальнае гарадское права, якое склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у ХІІ—ХІІІ стст.

Магдэбургскае права склалася з розных крыніц, у т.л. з прывілеяў, выдадзеных архіепіскапам Віхманам гарадскому патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастаноў суда шэфенаў Магдэбурга і інш. Мела ўніверсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з’явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей. Магдэбургскае права было перанята многімі гарадамі Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
Далучайцеся да нас