Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дэманстрацыя лепшых новых выданняў Беларусі і замежжа

Дэманстрацыя лепшых новых выданняў Беларусі і замежжа

18 лютага 2020, 07:28 Культура 15
Дэманстрацыя лепшых новых выданняў Беларусі і замежжа

З  5 па 9 лютага 2020 года ў Менску прайшла XXVII Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, якая традыцыйна адкрывае міжнародны каляндар кніжных выстаў і з’яўляецца своеасаблівай справаздачай працы кнігавыдаўцоў Беларусі за мінулы год. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 386 экспанентаў з 30 краін, цэнтральным экспанентам сталі Злучаныя Штаты Амерыкі.

На пляцоўцы ЗША адбылася сустрэча з амерыканскім пісьменнікам Дугласам Макам, які піша пра падарожжы, культуру і гісторыю. Яго апавяданні друкаваліся на старонках New York Times, National Geographic Traveler і іншых выданняў.

Мерапрыемствы прайшлі на пляцоўках Нацыянальнага выставачнага комплексу “БелЭкспа”, а таксама – у кнігарнях, бібліятэках, музеях: былі арганізаваны прэзентацыі, аўтографсесіі, сустрэчы з аўтарамі, майстар-класы і  іншыя падзеі.

У першы дзень працы былі прадстаўлены паспяховыя выдавецкія  праекты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі  і навуковая манаграфія Алеся Сушы “Асэнсаванне шэдэўра”.

– У апошнія 10 гадоў Нацыянальная бібліятэка стала буйнешым культурным і адукацыйным цэнтрам Беларусі, – адзначыў рэктар Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна. – У бібліятэцы захоўваюцца ўзоры высокага мастацтва і мастацтва кнігі. Для сучаснага дызайнера, мастака, гісторыка, крытыка ў бібліятэцы знаходзіцца безліч цікавых артэфактаў.

Вельмі паспяховым было ўзнаўленне гравюр Францішка Скарыны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Сёння мы бачым, як цудоўна выканана работа дызайнераў пры падрыхтоўцы факсімільнага ўзнаўлення Берасцейскай Бібліі.

На Нацыянальным конкурсе мастацтва кнігі факсімільныя ўзнаўленні Нацыянальнай бібліятэкі атрымліваюць вельмі высокія ўзнагароды.Унікальныя ўзоры былых эпох з’яўляюцца арыенцірам для сучаснага мастака. Конкурс мастацтва кнігі будзе развівацца на такіх узорах. Вялікі дзякуй аўтарам, выдаўцам і дызайнерам за іх плённую дзейнасць!

Ларыса Эдуардаўна Верамчук, намеснік дырэктара Берасцейскай абласной бібліятэкі па сацыяльнай і інфармацыйнай працы распавяла:

– Берасцейская абласная  бібліятэка імя Горкага рэалізавала ў партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі шэраг праектаў.  Сярод іх – рэспубліканскі круглы стол: “Брэст. 1000 гадоў гісторыі ў матэрыялах і дакументах”. У нас у Берасці адбыліся чатыры канферэнцыі па Берасцейскай Бібліі. Арганізатарам іх выступала Ала Міхайлаўна Мяснянкіна. Мы вельмі рады, што працу па вывучэнні Берасцейскай Бібліі падсумавала выданне даследвання Алеся Сушы “Асэнсаванне шэдэўра”.

9 лютага, у нядзелю, у апошні выставачны дзень XXVII Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, адбыўся круглы стол “Праблемы гісторыі на старонках сучаснасці”. Мерапрыемства было абвешчана часопісам “Маладосць”.

Праграму яго склалі выступленні на тэмы вуснай і лакальнай гісторыі, гістарычнай фікцыі і гістарычнай прозы, у актуальным кантэксце былі закрануты вобразы Рагнеды, Льва Сапегі і Уладзіслава Сыракомлі. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў “круглага стала” звярнуліся  вядомыя гісторыкі і літаратары.

Як заўсёды, на  кірмашы было прадстаўлена шмат новых дзіцячых выданняў. Пра сваю  кнігу “Закаханы трэццякласнік” распавёў Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі:

– Казачнік садзіць у сваю крылатую машыну хлопчыка і дзяўчынку, і яны ляцяць па Беларусі. Гэта кніжка, па сутнасці, пра нашу Беларусь. Не трэба ехаць за мора і высокія горы, казкі – побач з намі! Першую казку яны бачаць, калі падняліся ўверх, бачаць свой горад, потым знаёмяцца з Зубром у Белавежскай пушчы, з Каралём вугроў на Нарачы. Іншая аповесць-казка прысвечана правам дзіцяці. Сонечны промень спускаецца на зямлю, каб дапамагчы дзецям ва ўсіх сітуацыях, пры іх хваробах, праблемах. Зубр таксама арганізаваў лясную школу, каб вучыць сваіх братоў-звяроў не крыўдзіць адзін аднаго, дапамагаць.

  8 лютага пры падвядзенні вынікаў Нацыянальнага конкурсу мастацтва кнігі факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі было ўганаравана Дыпломам пераможцы і ганаровым знакам-сімвалам “Залаты фаліянт” “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”.

Падрыхтавала

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

На здымках:

  1. Алесь Суша і факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі;
  2. Узнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу мастацтва кнігі;
  3. Пётр Краўчанка ля польскага стэнда;
  4. Уладзімір Ліпскі і Аксана Спрынчан;
  5. Дыялог украінскіх, беларускіх і польскіх літаратараў.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3124
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1418
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5417
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Далучайцеся да нас