Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку – журналіста, літаратара, краязнаўца

У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку – журналіста, літаратара, краязнаўца

11 лютага 2020, 23:42 ТБМ 16
У Шклове ўзгадалі Леаніда Анціпенку – журналіста, літаратара, краязнаўца

Напрыканцы студзеня ў Шклове ў рамках грамадзянскай ініцыятывы “Шклоўскі магістрат” у грамадскім цэнтры “Мост” адбылося паседжанне літаратурнага салона імя Міхася Зарэцкага, прысвечанае памяці актыўнага сябра Шклоўскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” Леаніда Анціпенкі. Нагода паседжання – 85-годдзе з дня яго нараджэння.

Леанід Міхайлавіч нарадзіўся 25 студзеня 1935 года ў вёсцы Цінькаў Крычаўскага раёна. Скончыў Менскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. Тры гады працаваў дырэктарам Рэкашыцкай школы Уздзенскага раёна. З 1963 года – літаратурны супрацоўнік раённай газеты “Ударны фронт” Шклоўскага раёна. З 1975 па 1995 – рэдактар гэтага выдання. Сябар Беларускага саюза журналістаў і ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны.

Літаратурную дзейнасць пачаў яшчэ вучнем старэйшых класаў. 20 траўня 1954 г. была надрукавана яго байка “Мядзведзь і самакрытыка”. Потым яго байкі, вершы, пародыі, апавяданні друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ. Леанід Міхайлавіч Анціпенка выдаў некалькі зборнікаў вершаў, прозы, эпіграм і пародый. Суаўтар калектыўных зборнікаў. Узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Даклад аб творчай дзейнасці Леаніда Міхайлавіча зрабіла філолаг Людміла Драпеза. Яна распавяла пра асаблівасці творчасці Леаніда Міхайлавіча. Праз яго творы якрава  праходзяць тэмы Радзімы, маці, кахання… Сэнс Радзімы знаходзіцца ў непарыўным адзінстве з паняццем Зямлі, на якой ён нарадзіўся, дзе прайшло маленства, юнацтва, але гэта і людзі, якія жылі побач. Яскрава апісаны абрад хрышчэння (“Быў апушчаны я немаўляткам”), яго адносіны да новай радзімы – Шклоўшчыны (Назаўжды я зрадніўся са Шкловам…). Непарыўны з тэмай радзімы і творы аб прыродзе – яго своеасаблівыя эпітэты, метафары ствараюць асаблівае пачуццё блізкасці жыцця на зямлі. У інтымнай лірыцы Леаніда Міхайлавіча жывуць традыцыйныя матывы: сум і смутак, растанне і чаканне, расчараванне і спадзяванкі. 1 ліпеня 2019 года на 85 годзе пасля цяжкай хваробы Леанід Міхайлавіч Анціпенка адышоў у лепшы свет.

Сваімі ўспамінамі пра жыццё і творчасць Леаніда Анціпенкі падзяліліся шклаўчане, якія яго асабіста ведалі: Алесь Грудзіна, Рыгор Кастусёў, Міхаіл Кучарэнка, Уладзімір Алейнікаў. Алесь Грудзіна, таксама зрабіў відэапрэзентацыю жыцця і творчасці Леаніда Міхайлавіча. Наперадзе ў працы літаратурнага салона зварот да творчасці Уладзіміра Шыціка, Яўгена Крупенькі, Івана Шаўцова, Анатоля Сербантовіча і іншых выбітных творцаў са Шклоўшчыны.

Петр Мігурскі,

намеснік старшыні

Шклоўскай арганізацыі ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Далучайцеся да нас