Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Чытаем разам Леаніда Дайнеку

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:58 Культура 27
Чытаем разам Леаніда Дайнеку

На працягу года ва ўсіх публічных бібліятэках Наваградскага раёна пройдуць мерапрыемствы абласной акцыі “Чытаем разам”.  Яе мэта – прыцягненне грамадства да чытання беларускай літаратуры. 28 студзеня ў межах акцыі ў Наваградскай раённай бібліятэцы  прайшла сустрэча, прысвечаная творчасці 80-гадовага юбіляра 2020 года – беларускага  пісьменніка, паэта, майстра гістарычнай прозы Леаніда Дайнекі, які пайшоў з жыцця ў жніўні мінулага года.

Леанід Дайнека вядомы як аўтар раманаў “Меч князя Вячкі”, “След Ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”, “Бацькава крыніца”, “Футбол на замініраваным полі”, “Чалавек з брыльянтавым сэрцам”. Іх героямі былі рэальныя персанажы беларускай гісторыі. Асобныя старонкі і радкі з гэтых твораў прагучалі падчас сустрэчы.

Да ўдзелу ў акцыі былі запрошаны мясцовы пісьменнік Міхась Зізюк і вучні сярэдняй школы № 1 горада Наваградка. З дапамогай чытання асобных старонак кніг можна было не толькі  прасачыць за лёсамі герояў, але яшчэ і  даведацца аб фактах біяграфіі Леаніда Дайнекі.

Цікавым было выступленне аўтара, у тым ліку і гістарычных кніг, М. Зізюка. Звяртаючыся да маладой аўдыторыі пісьменнік падкрэсліў важнасць гістарычнай памяці ў лёсе беларускага народа, якая служыць сапраўдным  падмуркам будучыні краіны. Асаблівая ўвага была засяроджана на кнізе Л. Дайнекі “Назаві сына Канстанцінам”. Міхась Зізюк нагадаў, што кніга праўдзіва адлюстроўвае нашу гісторыю, паказвае, як цяжка жылося людзям  у мінулыя часы.

Сцэнічным дзеяннем  было падмацавана знаёмства з кнігай “Запомнім сябе маладымі”.  Для інсцэніроўкі быў узяты непасрэдна ўрывак з тэксту, дзе адбываўся абрад сватаўства. У ролі герояў  твора выступілі супрацоўнікі бібліятэкі. Каларытныя вобразы  свахі Белазорыхі, бацькоў  нявесты і самой гераіні сталі сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства.

Урыўкі з кнігі “След ваўкалака” прачытала чытачка бібліятэкі Ала Мікалайчук. Яна яшчэ расказала і аб уласных адносінах да твора беларускай літаратуры, да мовы беларускай.

Добрыя кнігі і добрыя словы здольны, раскрыць таямніцы свету і беларускай гісторыі, дапамагчы чалавеку ў жыцці. Таму – чытаем разам!

Іна Шаўчук,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

ДУК “Наваградская

раённая бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4219
Прайшла Рада ТБМ
Грамадства

Прайшла Рада ТБМ

7 лістапада 2018, 17:0818
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0018
Далучайцеся да нас