• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 4 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
БІЗНЭС ПАДТРЫМЛІВАЕ МОВУ

БІЗНЭС ПАДТРЫМЛІВАЕ МОВУ

10 лютага 2020, 21:36 Мова, Навука, ТБМ 5
БІЗНЭС ПАДТРЫМЛІВАЕ МОВУ

Падвойныя пачуцці апаноўваюць мяне, калі праглядваю працы спаборнікаў “Беларускага пяціборства”. У большасці гэтыя працы вельмі слабыя: і мова з процьмай памылак (што не дзіўна, бо як той мове вучаць), і ў гістарычных падзеях старшакласнікі амаль не арыентуюцца, і прыродныя з’явы патлумачыць часта не могуць, і, як выяўляецца, літаратурных твораў амаль не чыталі, і з логікай у матэматычных заданнях праблемы. Нават у такіх заданнях, дзе амаль не патрабуецца ніякіх ведаў, толькі праявіць кемлівасць, вынікі мізэрныя. А гаворка ж ідзе пра элітную частку вучнёўскай моладзі, пра тых, хто ўдзельнічае ў алімпіядах рознага профілю і рознага ўзроўню. Міжволі задумаешся: а можа, у школах вучаць не таму і не так?

І ўсё ж на гэтым шэрым фоне раз-пораз выбліскваюць зорачкі. Знаходзяцца калі два, калі чатыры, а калі і адзін спаборнік, які дэманструе выдатныя веды і ўменні, да таго ж актыўны розум. Вось і на гэты раз…

Ён адразу глянуўся адметнасцямі, неўласцівымі большасці школьнікаў: высокі, кучаравы (гэта неістотна, істотнае далей), выява бел-чырвона-белага сцяга на заплечніку, а на грудзях на швэдры выявы рыцараў з крыжамі святой Еўфрасінні. У анкеце напісаў, што матэматыку не ведае, а любіць гісторыю, асабліва гісторыю нашай краіны. Рыхтуецца праз паўгода здаваць ЦТ па гісторыі і з цікавасцю глядзіць розныя гістарычныя перадачы, найперш на “Белсаце”, заглядвае на сайты “Свабоды” і “Нашай нівы”.

Чальцы журы “Беларускага пяціборства-XVIII”, правяраючы працы спаборнікаў, пра такія яго адметнасці не ведалі і адзінагалосна прысудзілі яму першае месца ў намінацыях мова, гісторыя і прыродазнаўства і агульнае першае месца з адрывам ад другога больш, чым на 80 балаў, чаго ніколі не было. Часцей розніца паміж прызёрамі пяціборства складае некалькі балаў, і журы ўважліва пераправярае працы, каб упэўніцца, што памылкі там няма. Тут пераправяраць не патрабавалася.

Павел Ананіч вучыцца ў 11 класе сярэдняй школы № 21 г. Магілёва. За свае веды дзякуе настаўніцы гісторыі Тамары Века і настаўніцы беларускай мовы Галіне Страха, а таксама сваім ба-цькам, разам з якімі ён ездзіў у Менск на святкаванне 100-гадовага юбілею БНР.

На другім месцы – Іван Стульскі (ІІ курс агра-эканамічнага каледжа, Бабруйск). На трэцім – Мікіта Суботкін (10 клас гімназіі № 3, Бабруйск).

Прызы пераможцам выдзеліла ўнітарнае прадпрыемства сувязі “А1”. Яны былі ўручаны пад час правядзення крэатона для старшакласнікаў “Першыя ідэі: інклюзія”, на якім больш за сотню навучэнцаў Магілёва раздумвалі і вылучалі ідэі аб тым, як зрабіць горад больш зручным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Варта адзначыць, што ўсё гэта рабілася на цудоўнай беларускай мове з боку арганізатараў і не цудоўнай, але ўсё ж беларускай мове з боку ўдзельнікаў. Нізкі паклон кампаніі “А1” за тое, што яна актыўна спрыяе пашырэнню ўжытку мовы ў публічнай прасторы. І падзяка за тое, што падтрымала наш праект “Беларускае пяціборства”, бо годам раней з-за адсутнасці сродкаў пяціборства не адбылося.

Яшчэ адно цікавае назіранне. Перад пачаткам спаборніцтва праводзіцца кніжная латарэя, дзе ў парадку, вызначаным жараб’ёўкай, кожны спаборнік можа выбраць сабе кнігу ці набор паштовых марак або паштовак. Кнігі прапануюцца на беларускай і рускай мовах (зрэдку і на нейкіх іншых мовах). Дык вось, заўважаецца ўжо не першы раз, што спаборнікі з верхняй часткі табліцы часцей выбіраюць сабе кнігі на нашай мове, а спаборнікі з ніжняй часткі, г.зн., з малой колькасцю набраных балаў, – на рускай. Калі гэта тэндэнцыя, то тэндэнцыя вельмі правільная. Моладзевая эліта абірае Беларусь!

Міхась Булавацкі,

старшыня журы

“Беларускага пяціборства”.

На фота Алеся Сабалеўскага – узнагароды пераможцу.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0620
Шпацыры па старой Лідзе
Мова

Шпацыры па старой Лідзе

20 лютага 2020, 12:0918
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Гродна, Гародня ці Горадня. Як правільна?
Мова

Гродна, Гародня ці Горадня. Як правільна?

28 сакавіка 2019, 17:1017
Далучайцеся да нас