Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
НАВАГОДНЯЕ СВЯТА У ПРУЖАНАХ

НАВАГОДНЯЕ СВЯТА У ПРУЖАНАХ

28 студзеня 2020, 11:25 ТБМ 40
НАВАГОДНЯЕ СВЯТА У ПРУЖАНАХ

10 студзеня ўжо ў 12-ты раз у Пружанскім Палацыку адбылася Навагодняя казка. Свята для школьнікаў як заўжды рыхтавалі Пружанская арганізацыя ТБМ і супрацоўнікі Палацыка. Але адметным было тое, што на гэты раз на свята запрасілі вучняў старэйшых класаў школ горада, якія з’яўляюцца выдатнікамі па беларускай мове і літаратуры, пераможцаў алімпіяды па мове. Прыйшлі 30 дзяўчат і хлопцаў з 48 запрошаных, але тыя, хто прыйшоў, былі моцна ўражаныя цудоўным балем.

У зале гучала толькі беларуская мова за выключэннем у канцы мерапрыемства песняў на ангельскай.

Пасля віншавання са святам ад старшыні Рады ТБМ і дырэктара Палацыка баль распачаўся паланэзам, далей праграму вёў  Зюзя, ён жартаваў, арганізоўваў гульні і нават кара-год. Перад  прысутнымі выступіў мясцовы бард Юры Казей з уласнай песняй “Каралева Бона”.

Пасля жартаў, танцаў, песняў вялікім сюрпрызам стаў выступ Сяржука Доўгушава. Музыка не толькі сам спяваў беларускія калядныя песні, але падключыў да спеву ўсю залу, усіх прысутных.

Пасля Сяржука яшчэ выступілі хлопцы-музыкі са штата Агайя ЗША. Нашыя дзяўчаты былі моцна ўражаныя. А пры самым заканчэнні Свята ўдзельнікі атрымалі віншаванне ад Святога Мікалая і салодкія падарункі.

Тарэса Жэгалава,

старшыня Рады ТБМ г. Пружаны.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Далучайцеся да нас