Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На вігілію Божага Нараджэння – да Адама Міцкевіча

На вігілію Божага Нараджэння – да Адама Міцкевіча

7 студзеня 2020, 10:12 Грамадства 64
На  вігілію Божага Нараджэння – да Адама Міцкевіча

Па традыцыі 24 снежня, святары і вернікі касцёла св. Сымона і Алены прадстаўнікі літаратурнай супольнасці, супрацоўнікі Інстытута польскага ў Менску, прадстаўнікі еўрапейскіх амбасад сабраліся на імпрэзу, прысвечаную памяці вялікага беларускага польскамоўнага паэта-рамантыка Адама Міцкевіча ля помніка яму.

– У вігілійны дзень мы яднаемся з Адамам Міцкевічам, які святкаваў свой дзень народзінаў разам з усім касцёлам перад Божым Нараджэннем, iшоў разам з бацькамі на пастэрку – святую імшу пастыраў, – прамовіў кс. Уладзіслаў Завальнюк. – Ён натхняўся велічным духам Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, яго паэмы называлі энцыклапедыямі шляхецкага ладу жыцця. Няхай яго паэзія і духоўная культура таксама абуджае наш народ, каб і мы праз паэтаў і духоўных лідараў станавіліся народам веры і культуры, каб людзі святлелі душой! Няхай добры Бог дабраславіць наш народ, кожны дом, кожную сям’ю, асабліва церпячых і цяжка хворых. Няхай любоў дакранецца да іх! – пажадаў ксёндз-пробашч.

 

“З’яві свой цуд,

           каб зноў сустрэцца з родным краем,

Дазволь душы маёй, ахопленай адчаем,

Пераляцець туды, дзе поясам блакіту,

Над Нёманам лясныя ўзгоркі апавіты,

Дзе прозеленню жыта ў поле серабрыцца,

І залаціцца поўным коласам пшаніца…,

– пісаў Адам Міцкевіч ў паэме “Пан Тадэвуш”.

 

Ля помніка выступілі з чытаннем вершаў і баладаў Адама Міцкевіча вучні катэхетычнай школы Чырвонага касцёла і навучэнцы сярэдняй школы пры польскай амбасадзе ў Менску. Прагучалі творы на польскай і беларускай мовах. Для гасцей заспяваў калядкі хор “Голас душы”.

На пярэдадні свята ў Чырвоны касцёл даставілі Віфлеемскі агонь  беларускія скаўты, якія дзейнічаюць пры парафіях. Такая традыцыя была запачаткавана ў 1982 годзе. Цяпер ліхтар са святлом скаўты завозяць ў 112 парафій краіны. Моладзь праехала больш 6000 кіламетраў, развозячы святы агонь па ўсіх кутках Беларусі.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

  • Tags
  • Менск
  • Міцкевіч
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Артыкулы па тэме
Помняць у Лідзе Адама...
Станіслаў Суднік
Грамадства

Помняць у Лідзе Адама...

7 студзеня 2020, 10:18 102
«Белавія» абвесціла распродаж танных квіткоў
Наша Слова
Грамадства

«Белавія» абвесціла распродаж танных квіткоў

16 кастрычніка 2019, 16:21 46
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5716
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1114
Далучайцеся да нас