Home
Культура

Самая папулярная кніга 2019 года

Самая папулярная кніга 2019 года

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло падвядзенне вынікаў года ў прафесійным асяроддзі выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў.

Арганізатарамі  яго выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальная кніжная палата.

Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы на выставе ” Кнігі года” прадстаўлена ўся палітра беларускага кнігавыдання за 2019 год. У Беларусі выдавецкай дзейнасцю займаюцца больш за 500 суб’ектаў гаспадарання, дзякуючы якім у гэтым годзе было выдадзена больш за 9 000 кніг агульным накладам больш за 20 мільёнаў асобнікаў.

Самай папулярнай кнігай 2019 года стаў раман “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, перавыдадзены выдавецтвам ” Папуры”.

Цырымонія ўзнагароджання калектываў і супрацоўнікаў галіны, а таксама партнёраў кнігавыдавецкай сферы па выніках года сімвалічна прайшла ў сценах “алмаза ведаў”. Адзначылі лепшых намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” арганізатары мерапрыемства і айчынныя выдавецтвы падрыхтавалі падарунак для выхаванцаў Бялыніцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі – лепшыя беларускія дзіцячыя кнігі 2019 года.

Прыемным сюрпрызам для гасцей стаў спектакль “Пясняр”, прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, у выкананні акцёраў Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

На выставе “Кнігі года”.

Previous article Даказана: электронныя цыгарэты шкодныя
Next article Жыццё, прысвечанае беларускай кніжнасці і культуры

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202526
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202016
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"
Культура

"Ідуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы…"

ліп 13th, 202115