Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як узнавіць выяву чалавека па кавалачку старажытнай жуйкі?

Як узнавіць выяву чалавека па кавалачку старажытнай жуйкі?

30 снежня 2019, 16:02 Грамадства, Навіны, Навука, У свеце 29
Як узнавіць выяву чалавека па кавалачку старажытнай жуйкі?

Дацкія навукоўцы, якія далі гэтай дзяўчыне імя – Лола – і якія намалявалі яе партрэт, не былі з ёй знаёмыя, ніколі яе не бачылі і зусім не маюць ніякіх довадаў яе існавання – апроч кавалачка бярозавай смалы векам 5700 гадоў. Тым часам менавіта гэты кавалачак, што служыў старажытнай жуйкай, распавёў мноства цікавых дэталяў з жыцця дзяўчыны.

Бярозавую смалу здабывалі з драўніны шляхам награванні і скарысталі ў якасці клею для вырабу каменных прылад працы яшчэ ў сярэднім плейстацэне больш чым 125 тысяч гадоў таму.

Смалу скарысталі таксама як лекі і проста для забавы, дакладна  гэтак жа, як сёння мы жуём жавальную гумку.

Менавіта такую старажытную жуйку з рэшткамі сліны выявілі даследнікі на дацкай выспе Лолан і змаглі выняць з яе поўны геном чалавека – Лолы.

ДНК, што змяшчалася ў смале, па якасці апынулася ані не горш ДНК, што здабываецца з сапраўдных, добра захаваных костак ці зубоў.

Па ёй адмыслоўцы вызначылі, што жавала смалу дзяўчына з цёмнай скурай, каштанавымі валасамі і блакітнымі вачамі.

“Такое спалучэнне фізічных характарыстык і раней назіралася ў еўрапейцаў, якія займаліся паляваннем і збіральніцтвам, і было пашыраным у той перыяд, а светлая скура з’явілася позна падчас адаптацыі”, – тлумачаць аўтары даследавання.

Кавалачак смалы выявіў, апроч іншага, сляды ДНК фундуку і качкі, іх найхутчэй ела Лола перад тым, як пакласці жуйку ў рот. Аналіз ДНК паказаў таксама, што дзяўчына, найхутчэй, дрэнна пераносіла лактозу, а таксама была заражана вірусам Эпштэйна-Бара, што выклікае інфекцыйны монануклеёз.

“Вынікі нашых даследаванняў выявілі велізарны патэнцыял бярозавай смалы як крыніцы ДНК, здольнай расказаць пра гісторыю засялення Еўропы, здароўе людзей і нават пра іх стратэгію выжывання”, – сцвярджаюць дацкія навукоўцы.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас