Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ці лёгка было Кузьму Чорнаму ўсхваляць калгаснае жыццё сялян у той час, калі самі сяляне знішчаліся?

Ці лёгка было Кузьму Чорнаму ўсхваляць калгаснае жыццё сялян у той час, калі самі сяляне знішчаліся?

6 снежня 2019, 15:46 Грамадства, ТБМ 55
Ці лёгка было Кузьму Чорнаму ўсхваляць калгаснае жыццё сялян у той час, калі самі сяляне знішчаліся?

Случчане наведалі музей  Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, усклалі кветкі ля помніка расстраляным сялянам.

 

Сябры Слуцкага ТБМ прадоўжылі ў лістападзе знаёмства з жыццём і творчасцю расстраля-ных і рэпрэсаваных літаратараў. 20 лістапада 2019 года яны наведалі  дзяржаўны музей беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага, які некаторы час  таксама меў статус “ворага народа”, сядзеў у турме і перанёс допыты і здзекі катаў з НКУС.  Дырэктар установы Людміла Ніжэвіч распавяла, што шлях школьнага музея, які ўзнік у 1962 годзе, да дзяржаўнага быў нялёгкім. Чыноўнікі на розных узроўнях не спяшаліся спрыяць увекавечванню памяці слыннага пісьменніка на дзяржаўным узроўні. Гэта стала магчымым толькі ў пачатку 90-х гадоў, што, дарэчы, здзівіла наведвальнікаў музея, паколькі ўжо ў 50-я гады мінулага стагоддзя мноства рэпрэсаваных грамадзянаў было рэабілітавана. Застаецца толькі гадаць, чым так насаліў былы кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Узвышша” партыйнай наменклатуры. Тым, што пісаў пра сялян і не гэтак адназначна славіў калгасны лад, як хацелася б апалагетам прынцыпу сацыялістычнага рэалізму?

 Зараз музейная экспазіцыя размешчана ў пяці залах, якія прадвызначаны ўсебакова раскрыць жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка. А яго творчасць сапраўды была рознабаковай: проза, публіцыстыка, драматургія.

Каб паказаць, адкуль у  пісьменніка Мікалая Раманоўскага любоў да прыроды, сцены музея аздоблены цудоўнымі фотаздымкамі цімкавіцкіх лясоў, лугоў, рэчкі Мажа.

– Кузьма Чорны рос, гадаваўся сярод простых людзей фізічнай працы, для якіх кавалак хлеба і палатняная кашуля адна ў год лічыліся вялікім шчасцем. З гэтымі людзьмі ён быў звязаны ўсім сваім жыццём і творчасцю, – канстатуе Людміла Іосіфаўна. – У Цімкавічы сям’я пераехала, калі хлопчыку ужо было 8 гадоў, тут ён вучыўся ў двухкласным вучылішчы і правёў дзяцінства. Дзе б ён не быў, душой цягнуўся да краявідаў гэтай вёскі.

У музеі ёсць асабістыя рэчы Кузьмы Чорнага, фотаздымкі сяброў-літаратараў, здымкі з сямейнага альбома. Можна пачытаць дзённік пісьменніка і праслухаць яго палымяны выступ па радыё ў гады вайны.

Каб яшчэ больш зацікавіць чытачоў літаратурнай спадчынай і постаццю самога пісьменніка, пры музеі існуе тэатральная студыя. Удзельнікі гэтай студыі пад кіраўніцтвам дырэктаркі музея прадставілі случакам  тэатралізаваную версію аўтабіяграфічнага  апавядання “Родныя мясціны”.

Парадавала случчан і тое, што дырэктар музея  правяла экскурсію на выдатнай беларускай мове.

– У музеі Кузьмы Чорнага павінны  пабываць усе беларусы, – гаворыць жыхар Слуцка Анатоль Болазь. – Тут на кожным кроку адчуваецца любоў і павага да пісьменніка, да роднага беларускага краю, адлюстравана супярэчнасць эпохі.

Мужчыну ўразіў малюнак гаротнай беларускай долі, якую пісьменнік паказаў у выглядзе спустошанага высахшага дрэва.

– У тыя часы пісьменніку можна было б загінуць нават з-за такога малюнка няшчаснай Беларусі, – гаворыць Анатоль. – З аднаго боку вось такі сімвал Беларусі, а другога боку – подпіс пад хвалебным пісьмом Сталіну і патрабаванне жорстка расправіцца з ворагамі сацыялізму. Можна толькі ўявіць сабе, колькі каштавала пісьменніку знішчэнне сваёй душы ва ўмовах таго тэрарыстычнага антыбеларускага і антычалавечага рэжыму.

У гэты ж дзень сябры ТБМ усклалі кветкі каля помніка расстраляным  і замучаным сялянам у суседняй вёсцы Чарнагубава. Ужо позна вечарам схілілі галовы падчас хвіліны маўчання каля крыжа  ў гонар Грозаўскага палка ў аграгарадку Грозаў. Грозаўскі полк, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне, паклаў свае жыцці ў лістападзе-снежні 1920 года ў змаганні супраць той навалы, якая пасля загубіла жыхароў Чарнагубава, скараціла жыццё і творчасць Кузьмы Чорнага. Дарэчы, баі з Чырвонай арміяй паўстанцы вялі ў 1920-м годзе таксама непадалёку ад вёсак Чарнагубава і Цімкавіч.

Зінаіда Цімошык.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч
Выданні

Рэдактарам "Краязнаўчай газеты" прызначаны Максім Гальпяровіч

26 студзеня 2022, 08:5421
Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"
літаратура

Урок інфармацыйнай культуры "Беражы кнігі з дзяцінства"

31 ліпеня 2024, 05:5517
З Новым 2025 годам!
Грамадства

З Новым 2025 годам!

4 студзеня 2025, 17:5017
На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара
Грамадства

На 72-м годзе ад інсульту памёр Станіслаў Гусак, аўтар праекта Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара

20 мая 2021, 00:3716
Далучайцеся да нас