Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Скарб народны, музычны, гуллівы зберажом для нашчадкаў мы

Скарб народны, музычны, гуллівы зберажом для нашчадкаў мы

19 лістапада 2019, 21:23 Выданні, ТБМ 28
Скарб народны, музычны, гуллівы зберажом для нашчадкаў мы

Выйшаў насценны каляндар на 2020 год пад назвай “Грай, Валожынскі край”.  Памер яго – 32см на 45см, колькасць лістоў – 6 ( на кожнай старонцы адпаведны месяц года) і 2 лісты тытульныя. Адзначаны дзяржаўныя святы і галоўныя святы каталіцкія і праваслаўныя.

Гэта першая спроба распачаць выданне такога кшталту на мясцовым матэрыяле.

Каляндар прэзентуе беларускія народныя музычныя інструменты як добра вядомыя ўсім (скрыпка, гармонік, цымбалы, барабан …), так і менш вядомыя (басэтля, жалейка, варган, сурма, акарына); змяшчае фотаздымкі музыкаў і калектываў Валожыншчыны, якія паспяхова карыстаюцца або карысталіся гэтымі інструментамі, а таксама  знаёміць з майстрамі па вырабе некаторых музычных інструментаў. Напрыклад, майстар па вырабе дуды, жалейкі, ліры Кашкурэвіч Тодар, майстар-кераміст, які адрадзіў традыцыю вырабу свістулек на Валожыншчыне, Раманоўскі Алег, заслужаны дзеяч культуры БССР Ляшчынскі Іосіф, настаўнік па класе флейты і дуды Івянецкай музычнай школы Радзівілава Кацярына, музыка-віртуоз з в. Бабры Вішнеўскага с/с  Зянкевіч Яўген, інструментальная капэла сям’і Лямбовіч, народны гурт народнай песні “Сваякі”, інструментальная капэла “Івянецкія музыкі”, народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”,  заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь “Гасцінец” і інш.

Выкліча вясёлы настрой старонка на месяц красавік, дзе змешчана фота народнага гурта народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, якія выкарыстоўваюць у якасці музычных інструментаў розныя гаспадарскія прылады сялянскага ўжытку.

 Наогул, усе старонкі календара выклікаюць замілаванне і  цёплыя пачуцці, бо аформлены яны з добрым мастацкім густам і высокаякасна надрукаваны. Змешчаныя на іх фотаздымкі зроблены на высокім прафесійным узроўні, кожны вобраз, праз які прэзентуецца пэўны музычны інструмент, адпавядае характару гэтага інструмента.

Змешчана толькі тое, што добра вядомае, дакладна праверанае, улічвалася наяўнасць фактычнага матэрыялу і тое, што звязана непасрэдна з народнымі інструментамі. Ды і змясціць у календары ўвесь пласт такой культуры немагчыма.

Каляндар шматфункцыянальны:  прызначаецца для паўсядзённага карыстання, мае пазнавальнае значэнне і эстэтычную накіраванасць. Ствараўся ён з любоўю і пашанай да народнай культуры, да роднай зямлі – Валожыншчыны,  і людзей, якія жывуць на ёй.

Поўніцца сэрца радасцю і гонарам за сваіх землякоў-прадзедаў, якія  пакінулі для нас  скарб,  народны, музычны, гуллівы, а сённяшнія музыкі зберагаюць гэты скарб і перадаюць наступнаму пакаленню.

 

Працавалі над календаром сябры Валожынскай суполкі ТБМ імя Францішка Скарыны.

Дзякуем за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі працы Грамадскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, аддзелу ідэалагічнай работы культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, работнікам культуры раёна.

Людвіка Таўгень,

старшыня Валожынскай

суполкі ТБМ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3621
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3118
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0418
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Далучайцеся да нас