Што трэба ведаць пра кібербулінг? Запрашаем на ток-шоў у Бабруйску 24 лістапада
Імклівае развіццё сеціва прыносіць не толькі відавочныя выгоды, але і небяспеку. Многія карыстальнікі інтэрнэту кожны дзень сутыкаюцца з такой з’явай, як кібербулінг. У тым ліку і ў нашай краіне. Найперш гэта тычыцца дзяцей і падлеткаў.