• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 16 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Рэгіянальнае фальклорна-экалагічнае свята “Алена-Льняніца” адбылося ў Ганчарскім Доме культуры

Рэгіянальнае фальклорна-экалагічнае свята “Алена-Льняніца” адбылося ў Ганчарскім Доме культуры

11 лістапада 2019, 21:01 Культура 4
Рэгіянальнае фальклорна-экалагічнае свята “Алена-Льняніца” адбылося ў Ганчарскім Доме культуры

Пытанні экалогіі і пытанні захавання адвечнай культуры стаяць побач. Нягледзячы на тое, што пры-родныя рэсурсы ў Беларусі, асабліва, што тычыцца тэхнічных раслін, былі моцна абмежаваныя, беларусы вельмі эфектыўна іх выкарыстоўвалі і забяспечвалі ўсе свае патрэбы. Беларусы выкарыстоўвалі дзве асноўныя расліны для атрымання валакна: лён і каноплі. Тое, што валакно можна атрымоўваць з крапівы, паспяхова забыліся. Раслінны алей у Беларусі таксама быў у асноўным ільняны. Сланечнікавы алей у Заходню Беларусь прыйшоў разам з калгасамі, і да яго вельмі доўга і неахвотна прывыкалі.

Лён апрацоўвалі ўручную яшчэ ў 60-я гады. Сям-там ткалі яшчэ і ў 70-я. Вяроўкі вілі і ў 80-я, ды і цяпер, каб было з чаго, то шмат хто ўмее. Таму традыцыя апрацоўкі лёну, хоць і сягае ў стагоддзі, але яшчэ абсалютна жывая. А зараз, калі чалавецтва стала перад праблемай пластыку, беларусам не трэба хадзіць далёка. Льняная торбачка паспяхова заменіць той самы апальны пластыкавы пакет. 

27 кастрычніка ўдзельніц з Карэліцкага, Воранаўскага, Іўеўскага, Лідскага раёнаў сабраў пад дахам Ганчарскага Дома культуры рэгіянальны фальклорна-экалагічны  конкурс “Алена-Льняніца”. Канкурсанткі спаборнічалі ў 6 відах: “Давайце пазнаёмімся “(візітоўка), “Дзяўчына без касы не мае красы” (пляценне касы з ільну), “Льняная асалода” (прыгатаванне страў з ільну, хатняе заданне), “Лён – кашуля ў полі” (касцюм з ільну, хатняе заданне), “Церці лён – ляціць кастрыца” (трэнне ільну), “Свет захапленняў” (уласнае хобі, хатняе заданне).

У выніку карону “Алена-Льняніца” атрымала Дзіяна Валацко з г. Бярозаўкі. Наталля Жук з Карэліцкага раёна атрымала тытул “Алена-прыязнасць”, Антаніна Мілько з г.п. Воранава атрымала тытул “Алена-дбайнасць”, Юзэфа Старасціна з Іўеўскага р-на – тытул “Алена-спрытнасць”, а Алена Рудзінская з аграгарадка Ганчары Лідскага раёна атрымала тытул “Алена-гаспадынька”.

Настрой на свяце ствараў тытулаваны ўзорны танцавальны калектыў “Крышталікі” і фальклорны дзіцячы гурт “Крынічка” Бярозаўскага Дома культуры.

Безумоўна, на наступны год трэба прыцягваць і мужчын, скажам, конкурс на віццё вяроўкі на час можа вельмі ўпрыгожыць усё свята. І крытэры выпрацаваць зусім не цяжка, абы ахвота была.

Тэма змагання за экалогію праз каультуру блізкая многім структурам. Так конкурс “Алена-Льняніца” падтрымалі і Лідскі аддзел культуры, і Карэліцкі льнозавод, і газета “Наша слова” і іншыя.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5821
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4920
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Далучайцеся да нас