Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Уласны досвед удзелу ў перапісе

Уласны досвед удзелу ў перапісе

28 кастрычніка 2019, 19:28 Мова 30
Уласны досвед удзелу ў перапісе

Перапіс па Інтэрнэце – справа выдатная, нікуды не трэба ісці, нікога не трэба пускаць у хату. Запоўніў, як захацеў, запісаў, што захацеў. Ніхто не навяжа табе рускую мову, бо “мы ўсім пішам рускую”, ніхто не пачне схіляць напісаць дзве мовы і г.д. Але жывыя стасункі з перапісчыкамі таксама нечага вартыя, бо перапіс па Інтэрнэце закончыўся, перапісалася недзе каля 2 мільёнаў, а астатнія 7 мільёнаў з лішнім павінны перапісаць перапісчыкі.

Ва ўсіх гарадах адкрыты стацыянарныя перапісныя ўчасткі. У Лідзе іх шэсць.

Перапісны ўчастак № 2 г. Ліды. Загадчык участка – Вольга Козіч. Гадоў 20 з нечым.

На пытанне, ці ёсць анкета на беларускай мове (канешне, электронная), адказвае:

– Калі ласка, – пераходзіць на літаратурную беларускую мову і вядзе па-беларуску ўсю гутарку ад пачатку да канца без адзінай памылачкі.

Лёгка і нязмушана разбіраецца з усімі кустамі ажыны, агрэсту, глогу, шыпшыны, парэчак і інш. Ведае трускалкі, хаця ў анкеце, як падалося, стаяць “клубніцы” і г.д.

Ну і чаго мы маем хацець ад гэтай улады ў пытанні перапісу, калі яго праводзяць такія высокаадукаваныя спецыялісты, як Вольга Козіч? Не скажу за ўсю Беларусь і нават за ўсю Ліду, але за ўчастак № 2 можна быць спакойным. Тут будзе ўсё аб’ектыўна.

І хочацца парадавацца за тую ж Ліду, бо калі ёсць такія маладыя спецыялісты з такім бездакорным вало-даннем мовай, то не ўсё ў нас прапала, што б там ні налічылі ў цэлым па астатняй Беларусі.

Станіслаў Суднік.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас