• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 27 лютага 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Рэха 1939-га. Мост і чалавек

Рэха 1939-га. Мост і чалавек

21 кастрычніка 2019, 20:59 Грамадства 3
Рэха 1939-га. Мост  і  чалавек

Шмат разоў мне даводзілася ездзіць па мосце цераз раку Нёман, які злучае вёскі Правыя і Левыя Масты.

Мост металёвы, але не зварны. Пабудаваны дабротна. Яшчэ ў маленстве, у далёкім 1968 годзе, мне даводзілася назіраць, як падчас вайсковых вучэнняў па ім рухаліся танкі і пры гэты не нанеслі яму ніякай шкоды.

Згодна з гістарычнымі звесткамі, будаўніцтва моста было закончана ў 1929 г. У той час гэтая тэрыторыя належала да Польшчы. Збудаванне, што меркавалася палепшыць дабрабыт людзей, прынесла і чалавечыя ахвяры. Прычым вельмі дзіўным чынам.

Некалькі гадоў таму назад мне давялося быць у Варшаве ў Інстытуце за дэмакратыю ва Усходняй Еўропе. І там зусім выпадкова аказаўся ў гэты час Чэслаў Сэнюх, наш зямляк. А яшчэ было больш прыемным, што ён выказаў жаданне пазнаёміцца са мною. Чэслаў Сэнюх – знакаміты літаратар, перакладчык, стала жыве ў Варшаве. Падчас нашай гутаркі я даведаўся, што ў свой час бацька яго будаваў вышэй згаданы мост. Нягледзячы на тое, што аповед Чэслава Сэнюха ў некаторых падрабязнасцях не дакладны, ён даволі цікавы і варты ўвагі чытача.

Падчас Першай сусветнай вайны Станіславаў Сэнюх – бацька Чэслава – быў у бежанстве ў Кіеве. Савецкая ўлада, што ўсталявалася падчас рэвалюцыі 1917 года, яму не спадабалася, і дзесьці ў сярэдзіне дваццатых Станіслаў з сям’ёю вярнуўся на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Нелегальна перайшлі мяжу, але ў Баранавічах быў затрыманы тагачаснымі ўладамі, і за гэта Станіслаў Сэнюх панёс турэмнае пакаранне.

Сям’я Сэнюхаў пасялілася ў Любчы ды пачала будаваць уласны дом. Бацька будаваў яго сам. І ўвогуле ён быў майстар на ўсе рукі. Мог зрабіць не толькі стол, шафу, але нават і гітару.

Сям’і неабходны былі грошы, і таму Станіслаў Ігнатавіч уладкаваўся на будоўлю моста цераз Нёман на гасцінцы з Гародні да Слоніма і з Берасця да Вільні.

Чэслаў нарадзіўся крыху пазней і таму не ведае ўсіх акалічнасцей, звязаных з працаю бацькі па пабудове гэтага аб’екта. Пра тое пазней распавядалі сваякі. Заробленых грошай хапіла, каб дабудаваць дом.

Гісторыя гэта мае свой працяг. У 1939 годзе распачалася Другая сусветная вайна. Германія акупавала цэнтральную Польшчу, а Савецкі Саюз збройна далучыў да сябе Заходнюю Беларусь. Берыеўскія каты адразу распачалі арышт іншадумцаў ды заможных людзей на гэтай тэрыторыі. Завіталі яны і ў дом Станіслава Сэнюха. Падчас ператрусу ў шуфлядзе стала быў знойдзены план моста. Гэтага хапіла, каб арыштаваць чалавека. “Ты маеш план моста цераз Нёман. Добра ведаеш збудаванне і ў любы момант можаш разбурыць яго”, – цвердзіў бязглуздзіцу следчы. Станілава Сэнюха абвінавіцілі ў падрыхтоўцы дыверсіі і асудзілі. Пакаранне адбываў у адным з канцлагераў Краснаярскага краю. Чалавек не вынес суровых умоў зняволення і неўзабаве памёр. У 1941 годзе сям’я даведалася, што бацькі ўжо няма ў жывых.

Пасля заканчэння вайны сям’я Сэнюхаў выехала на сталае жыццё ў Польшчу.

Чэслаў Сэнюх у прыватнай гутарцы выказваў вялікі смутак, што яму так і не давялося пабачыць мост, які будаваў яго бацька і які стаў прычынай яго смерці.

Язэп ПАЛУБЯТКА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”
Выданні

Пабачыў свет „Руска-беларускі слоўнік-даведнік лекавых раслін”

21 лістапада 2018, 13:1817
Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага
Мова

Дыктоўка для сяброў ТБМ у Лідзе 21 лютага

18 лютага 2021, 21:0417
Выспачкі беларускай культуры  ў новым музеі ў Жлобіне
Культура

Выспачкі беларускай культуры ў новым музеі ў Жлобіне

9 лютага 2021, 21:1517
Уладзімір Арлоў абяцае працяг кнігі “Айчына”
Выданні

Уладзімір Арлоў абяцае працяг кнігі “Айчына”

23 мая 2019, 16:3216
Далучайцеся да нас