• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 9 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
“Да літаратурных герояў ішоў па сэрцы”

“Да літаратурных герояў ішоў па сэрцы”

21 кастрычніка 2019, 21:06 Культура 5
“Да літаратурных герояў ішоў па сэрцы”

“Выдатны мастак –  гэта вялікі

 і дзіўна прыгожы свет”,-

В. Карамазаў.

 

9 кастрычніка на сядзібе ТБМ адбылася сустрэча  з адным з лепшых беларускіх празаікаў – Віктарам Філімонавічам Карамазавым. Летам творца адзначыў 85-гадовы юбілей, а зараз змог падзяліцца сваімі апошнімі здабыткамі і думкамі.

Чытачы прыйшлі на сустрэчу з масцітым літаратарам з яго выданнямі 80 -90- тых гадоў,  з чырвоным кнігазбораўскім томам сучаснага класіка. Усе былі ўражаны, убачыўшы бадзёрага духам і душэўна багатага творцу, які крануў сваім цёплым позіркам і мудрымі развагамі. Прагучалі ўрыўкі  з кніг: “Краса і воля”, “З вясной у адным вагоне”, “Антон”.

Больш за дзве гадзіны працягвалася сустрэча на сядзібе ТБМ з Віктарам Карамазавым і ад кожнай новай жыццёвай гісторыі ў слухачоў захоплівала дух.

Тэбээмаўцы даведаліся, як беспрытульны хлопец ездзіў на даху цягніка і ратаваўся ад голаду ў ваенны час, калі дзеці хавалі дзяцей, стаялі гарой адзін за аднаго. Бацька знайшоў яго ў прытулку на ваенным заводзе пад Ульянаўскам. Філімон Карамазаў быў настаўнікам, выкладаў беларускую мову і літаратуру, у 30-тыя гады ён вучыўся ў аспірантуры ў Менску, але вучобу вымушаны быў кінуць. У 1937 годзе ён выехаў у Крычаў, і бацькі выкладалі ў Крычаўскай школе.

Дух падарожжаў, абуджаны ў маленстве, вадзіў яго па лясах Магілёўшчыны, дзе замацавалася  яго сяброўства з леснікамі і вяліся назіранні за прыродай. Будучы пісьменнік з плытагонамі плаваў па Сожы, у ранніх апавяданнях апісваў сваё захапленне прыродай і гісторыю кахання на плытах. Душа вандроўніка прыкіпела да вёскі Лімень, да роднага лесу, рыб і звяроў, канторы з леснікамі, вальера з аленямі.

– Усе героі аповесцяў і раманаў – леснікі, паляўнічыя і плытагоны – былі маімі жывымі сябрамі. Я ішоў да іх з любоўю, -засведчыў аўтар.

 А потым сцяжынка вывела пісьменніка на мастакоў-пейзажыстаў. Яму давялося падарожнічаць па мясцінах Вітольда Бялыніцкага-Бірулі і іншых жывапісцаў. Захапленне жывапісам жыло ў яго душы з маленства, заўсёды з сабой быў нататнічак з алоўкам.

Замежныя камандыроўкі, паездкі ў Парыж, на Сейшэльскія астравы, Мальдзівы  і на Маўрыкій прынеслі новыя ўражанні і былі плённымі.

У сваіх раманах пісьменнік шукаў адказы на глыбокія пытанні. Яго цікавіў духоўны стрыжань мастака, пошукі праўды  ў мастацтве. Даследчыка хвалявалі няпростыя пытанні:

Як адважыўся хворы, часткова паралізаваны Бялыніцкі – Біруля паехаць у лес, на лецішча “Чайка”, каб там працаваць? Як знайшоў Гаўрыіл Вашчанка правобраз для напісання партрэта Кірылы Тураўскага, калі выконваў ілюстрацыі для кніг? Чаму выдатны рускі жывапісец Мікалай Неўраў, які пасяліўся ў беларускай вёсцы Лыскаўшычыне, каб шукаць фактуру для партрэтаў герояў, не змог знайсці сапраўдных прататыпаў у асяродзі парабкаў, не вытрымаў халопскага духу і застрэліўся? Чаму Фердынанд Рушчыц пасля пераезду ў Варшаву, згубіўшы нацыянальнае асяродзе, якое сілкавала яго творчасць, адчуў дэпрэсію і закінуў на некаторы час пэндзлі?

На жаль, ужо даўно дзяржаўнае  выдавецтва “Мастацкая літаратура” не друкуе  прозу аднаго з найлепшых прадстаўнікоў філалагічнага пакалення.У апошнія гады кнігі даводзілася выдаваць за свае грошы, за сродкі саміх мастакоў і пры падтрымцы СБП.

На сустрэчы прысутнічала дачка пісьменніка Людміла Віктараўна, якая выкладае беларускую мову і літаратуру ў школе ў Менску і заахвочвае сваіх вучняў да чытання глыбокіх мастацкіх твораў.

Пажаданні здароўя і даўгалецця выказаў свайму сябру мастак Віктар Кірылавіч Барабанцаў. Ад імя сяброў ТБМ шаноўнаму госцю падзякаваў старшыня Менскай гарадской арганізацыі Аляксандр Давідовіч.

 

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў
Грамадства

Дваццаць цытатаў Быкава, якія не прагучаць на цырымоніі закрыцьця Эўрапейскіх гульняў

25 чэрвеня 2019, 12:3921
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1318
У. Макей пра  бел-чырвона-белы сцяг
Грамадства

У. Макей пра бел-чырвона-белы сцяг

2 сакавіка 2021, 21:2518
Далучайцеся да нас