Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вяртанне Берасцейскай Бібліі ў грамадскую свядомасць

Вяртанне Берасцейскай Бібліі ў грамадскую свядомасць

7 кастрычніка 2019, 19:37 Выданні 17
Вяртанне Берасцейскай Бібліі  ў грамадскую свядомасць

З 27 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі распачаўся шэраг  мерапрыемстваў, прысвечаных Берасцейскай Бібліі. Верасень – сімвалічны час, таму што менавіта ў гэтым месяцы кніга пабачыла свет у 1563 годзе.

Нацыянальная бібліятэка, якая падрыхтавала факсімільнае выданне знакамітага помніка, вырашыла правесці вялікі цыкл мерапрыемстваў рознага фармату і для рознай аўдыторыі, каб прадэманстраваць шэдэўр нацыянальнай культуры.

З першай лекцыяй “Берасцейская Біблія: адкрыты дотык” выступіў вядомы даследчык, кандыдат культуралогіі А.А. Суша. У сваёй бліскучай прамове ён абгрунтаваў 30 падставаў для ўшанавання велічнага помніка паліграфічнага мастацтва ХVI стагоддзя і 30 прычын для гонару здабыткамі нацыянальнай культуры.

– Інфармацыю пра гэты кніжны помнік у савецкія часы не бачылі ні ў падручніках, ні ў навуковых манаграфіях, – патлумачыў спадар Алесь Суша. – Але гэты помнік не сыходзіў з дыскурсу палякаў, расіян і літоўцаў. Сёння ў поўнай меры пачынаецца вяртанне гэтага помніка беларусамі. 15 гадоў таму ідэя факсімільнага перавыдання Берасцейскай Бібліі падавалася немагчымай з-за слабой матэрыяльнай і паліграфічнай базы. Цяпер гэта адбылося.

Найбольш пераканаўча ў прамове прагучаў адзін з тэзісаў: Мікалаю Радзівілу Чорнаму праз друкаванне Берасцейскай Бібліі ўдалося ўзняць прэстыж свайго роду, веры і краіны. Выразны прыклад мецэнацкай ініцыятывы служыць нам і сёння.

Лекцыю вядомага знаўцы хрысціянскай культуры Беларусі з цікавасцю выслухалі пісьменнікі, мастакі, прадстаўнікі канфесійнага друку, студэнты. Прысутныя выказалі шчырую падзяку даследчыку за нястомную руплівасць па вывучэнні і захаванні скарбаў нацыянальный кніжнай культуры.

– Берасцейская Біблія з’яўляецца сімвалам горада Берасця. Для мяне асабіста і для нашай гісторыі і культуры гэта тэма вельмі важная. Я рады, што з’явілася факсімільнае ўзнаўленне Берасцейскай Бібліі, і што будзе шэраг падзей, звязаных з ушанаваннем гэтага помніка Рэфармацыі, – адзначыў супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак.

Вяртанне ў грамадскую свядомасць кніжнага помніка будзе працягвацца.

 Наведвальнікаў бібліятэкі чакаюць у кастрычніку лекцыі экспертаў і навуковы круглы стол, выстава ў музеі кнігі і майстар-класы па пераплёце, музейныя заняткі для дзяцей і тэатралізаваная пастаноўка.

З 28 верасня да 7 кастрычніка ўсе ахвотныя маюць унікаль-ную нагоду пагартаць факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі.

Э. Дзвінская.

На фота: выступае аўтар даследвання “Асэнсаванне шэдэўра” А.А. Суша.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас