Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Пасол Германіі: Нямецкія кампаніі ў Беларусі – не для таго, каб сарваць хуткія грошы

Навіны Германіі. Пасол Германіі: Нямецкія кампаніі ў Беларусі – не для таго, каб сарваць хуткія грошы

7 кастрычніка 2019, 19:31 У свеце 15
Навіны Германіі. Пасол Германіі:  Нямецкія кампаніі ў Беларусі – не для таго, каб сарваць хуткія грошы

Нямецкія кампаніі прыходзяць у Беларусь не для таго, каб сарваць хуткія грошы і сысці з рынку, а каб застацца. Пра гэта заявіў пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутарэр, выступаючы 26 верасня ў Менску на 10-м Дні нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

– Гэта з’яўляецца часткай нямецкага гандлю і філасофіі. Цэлы шэраг буйных канцэрнаў, а таксама сярэдніх нямецкіх прадпрыемстваў ужо шмат гадоў актыўна працуе ў Беларусі, і за іх плячыма – сітуацыя, якая паспяхова развіваецца. Былі ўзлёты і падзенні кан’юнктуры, перажывалі эканамічныя крызісы, здараліся і палітычныя звады. Але і гэтыя складаныя перыяды кампаніям удалося пераадолець, і таму радасна бачыць, што міжнародныя адносіны паміж нашымі краінамі зноў дынамічна развіваюцца, – сказаў Хутарэр.

На яго думку, адносіны паміж дзвюма краінамі “ўстойлівыя і арыентаваны на доўгатэрміновасць”. Дыпламат адзначыў, што знешнегандлёвы абарот зноў набліжаецца да рэкорднага 2012 года, а інвестыцыі ў 2018 годзе дасягнулі максімальнай адзнакі.

– Гэта не толькі пaцвярджэнне выніковасці нашых намаганняў, а адначасова абавязацельствы і стымул. Мы жывём у такі час, калі ўмовы для прадпрыемстваў мяняюцца хуткаплынна. Для таго, каб на доўгатэрміновым узроўні забяспечыць уздым у эканамічных адносінах паміж нашымі краінамі, неабходныя намаганні з абодвух бакоў, – лічыць пасол.

Кіраўнік дыпмісіі заявіў аб неабходнасці здымаць гандлёвыя бар’еры і развіваць кааперацыю, паляпшаць інвестыцыйны клімат для нямецкіх прадпрыемстваў у Беларусі і дапамагчы беларускім прадпрыемствам выйсці на нямецкі рынак.

– Гэта задача будзе нялёгкай, аднак ёсць вельмі добрыя перадумовы для таго, каб ісці па гэтым шляху, – падкрэсліў пасол.

Паводле яго слоў, эканомікі Германіі і Беларусі падобныя, паколькі моцна развіты прамысловы сектар, ёсць нацэленасць на экспарт і “высокая працоўная этыка”. Акрамя таго, Беларусь – гэта мост паміж Усходам і Захадам, член у ЕАЭС і сусед Еўрасаюза, мае высокаадукаваную працоўную сілу і IT-сектар, які дынамічна развіваецца.

– Гэта фактары, якія ўплываюць на тое, што Беларусь з’яўляецца выдатным эканамічным партнёрам для Германіі. Я мяркую, што ў галіне тэхналогій Германія можа адыгрываць яшчэ большую ролю ў мадэрнізацыі, развіцці і дыверсіфікацыі беларускай эканомікі ў многіх яе ключавых галінах, – сказаў Хутарэр.

БелаПАН.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3416
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5415
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас