Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Моўныя курсы «Мова Нанова – Ліда» распачалі новы навучальны год

Моўныя курсы «Мова Нанова – Ліда» распачалі новы навучальны год

4 кастрычніка 2019, 12:59 Мова 137
Моўныя курсы «Мова Нанова – Ліда» распачалі новы навучальны год

Бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова Нанова – Ліда» пасля доўгіх летніх вакацый 2-га кастрычніка распачалі свой новы навучальны год. Да таго ж моўныя курсы прывіталі сваіх слухачоў ня толькі з новым сезонам але і ў новым памяшканні па новым адрасе – ў банкетнай зале кафэ хуткага харчавання «Тутака» па вуліцы Ленінская, 22а.

Заняткі прайшлі ў цёплай сяброўскай атмасферы на якія завітаў вельмі цікавы госць – беларускі спявак, музыкант мультыінструменталіст і этнограф Сяржук Доўгушаў.

У граматычнай частцы заняткаў, якую правяла вядучая курсаў Наталля Тананушка, слухачам было прапанавана прыгадаць пройдзены матэрыял за мінулы вучэбны год адказваючы на пытанні моўнага тэсту «Тэорыя і практыка мовы». Пытанні, якіх было дванаццаць і для непадрыхтаванага вучня былі далёка як простыя. Але, ўсе справіліся добра.

Мова Нанова-Ліда, фота: кафэ Тутакам
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда, фота: кафэ Тутака

Мова Нанова-Ліда, фота: кафэ Тутакам

1 of 6

Другая частка заняткаў пазнаёміла слухачоў курсаў з шаноўным госцем. Спадар Сяржук распавёў слухачам пра цікавыя музычныя інструменты беларускага фальклору, іхную гісторыю, прадэманстраваў гучанне і пазнаёміў з этнічнымі спевамі беларусаў. Таксама ня менш цікавымі былі інструменты фальклору і іншых краін – этнічных народаў Чэхіі і Амэрыкі. Разам з шаноўным госцем слухачы з задавальненнем хорам спявалі і хлопалі ў такт старадаўнія народныя беларускія спевы.

Мова Нанова-Ліда, фота: кафэ Тутака
Мова Нанова-Ліда, фота: кафэ Тутака
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда, фота: кафэ Тутака

Мова Нанова-Ліда, фота: кафэ Тутака

1 of 4

Акрамя гэтага шаноўны госць вельмі цікава распавёў пра свае выступленні ў ЗША, адкуль не так даўно павяртаўся. Было вельмі цікава пачуць пра існаванне музеяў прысвечаных культуры карэнных народаў Амэрыкі, пра лад і жыццё сучасных амэрыканцаў, а таксама пра жыццё беларусаў, якія з’ехалі ў ЗША.

На прыканцы Сяржук Доўгушаў прэзентаваў курсам «Мова Нанова – Ліда» цудоўны скарб – зборнік фальклорнай спадчыны беларусаў «Бяседныя песні». У гэтым выдатным зборніку зафіксавана песня, якая патрапіла нават з нашых мясцінаў – в. Феліксава Лідскага р-на, запіс быў зроблены ў 1992 годзе, якую праспявала жыхарка вёскі Марыя Іванаўна Дула:

«Я выпіла, выхіліла…»
Я выпіла – выхіліла,
сама сібе пахваліла,
што я добрага роду –
п’ю гарлачку як воду,
захілілась у куток,
по сем чарак у раток.

Таксама шаноўным госцем былі зроблены падарункі, якія маглі атрымаць слухачы за правільныя адказы на яго пытанні. А таксама кожны жадаючы мог патрымаць у сваіх руках музычныя інструменты і зрабіць фота на памяць.

Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда
Мова Нанова-Ліда

Мова Нанова-Ліда

1 of 5

Ад свайго боку моўныя курсы «Мова Нанова – Ліда» таксама не пакінулі шаноўнага госця без падарунка.

«Мова Нанова – Ліда» запрашае ўсіх жадаючых на свае заняткі бясплатных курсаў беларускай мовы ў канцэпцыі якіх – неакадэмічнае вывучэнне мовы.

Раз у тыдзень па серадах усе жадаючыя могуць далучыцца да беларускамоўнага асяроддзя, падцягнуць свае веды роднай мовы, каб карыстацца ёю ў паўсядзённым жыцці.

Шануйма родную мову, вучымся і размаўляем!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас