Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі

Навіны Германіі. Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі

1 кастрычніка 2019, 06:33 У свеце 18
Навіны Германіі. Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі

Тыдні Германіі з 24 верасня па 31 кастрычніка пройдуць у Беларусі, паведамілі ў пасольсве ФРГ у Менску.

На працягу 16 гадоў кожную восень пад патранатам пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі праводзяцца Тыдні Германіі. Германская дыпмісія запрашае ўсіх, хто хоча азнаёміцца з нямецкай культурай, мовай і грамадствам, наведаць шматлікія мерапрыемствы ў 12 беларускіх гарадах. Праграма Тыдняў Германіі будзе разнастайнай. Так, у дзень адкрыцця ў Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт “…Бо моцнае, як смерць, каханне”. На ім будуць гучаць музычныя творы эпохі барока на тэксты старазапаветнай кнігі “Песня Песням”. Запланаваны кінапаказы сучасных кароткаметражных стужак, мастацкіх фільмаў у арыгінале на нямецкай мове з субтытрамі на рускай. Будзе паказаны дакументальны фільм у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна. Гледачы ўбачаць таксама нямы фільм “Фаўст” (1926) Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў, які будзе дэманстравацца ў чатырох гарадах з жывым музычным суправаджэннем у выкананні кампазітара Вольгі Падгайскай і ансамбля Fivestoreyensemble. Для наведвальнікаў Тыдняў Германіі падрыхтаваны чытанні з вядомымі нямецкімі аўтарамі, выстаўкі, майстар-класы і лекцыі, творчыя мерапрыемствы. Будзе магчымасць прыняць удзел у цікавых творчых акцыях у бібліятэках Баранавіч, Барысава і Маладзечна. Тыдні Германіі праводзяцца пасольствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія сумесна з Інстытутам імя Гётэ ў Менску, прадстаўнікамі нямецкіх куль-турных арганізацый у супрацоўніцтве з беларускімі ўстановамі і партнёрамі.

belta.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас