Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слонімскі “Паланэз” прэзентавалі ў Дзятлаве

Слонімскі “Паланэз” прэзентавалі ў Дзятлаве

23 верасня 2019, 23:45 Культура 33
Слонімскі “Паланэз” прэзентавалі ў Дзятлаве

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя слонімскага літаратурнага альманаха “Паланэз”. На прэзентацыю завіталі са Слоніма пісьменнікі Сяргей Чыгрын, Мікола Канановіч і мастачка, бард, паэтка Надзея Салейка. Да гэтай урачыстасці дзятлаўскія бібліятэкары арганізавалі вялікую выставу кніг, прысвечаную 75-годдзю Гарадзенскай вобласці, распавялі пра гістарычны шлях вобласці, а потым пазнаёмілі прысутных з гасцямі.

Сяргей Чыгрын перад дзятлаўчанамі падвёў вынікі Дня беларускага пісьменства і друку ў Слоніме, распавёў пра першы літаратурны альманах “Паланэз”, а таксама запэўніў, што ў наступным годзе падобны альманах з’явіцца і на Дзятлаўшчыне. Мікола Канановіч чытаў свае новыя вершы, а Надзея Салейка парадавала прысутных не толькі вершамі, але і рамансамі ў сваім выкананні. Сустрэчу ўпрыгожвалі і дзятлаўскія артысты, якія выконвалі песні на роднай мове. Роднае слова гучала ў выкананні Алы Чарняўскай і Марыны Шаўчук. А грамадскі актывіст з Дзятлава Валерый Петрыкевіч запрасіў дзятлаўчан дасылаць свае творы ў будучы альманах і аб’явіў конкурс на яго прыгожую назву.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя,

Дзятлава. Фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3421
Беларускі этнаграфічны  слоўнік
Выданні

Беларускі этнаграфічны слоўнік

1 снежня 2021, 08:1419
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1916
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

28 лістапада 2018, 15:0316
Далучайцеся да нас