Home
Навіны

Беларускія крамы абавязалі прадаваць папяровыя пакеты

Беларускія крамы абавязалі прадаваць папяровыя пакеты

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зацвердзіла пастанову № 72, якое прадугледжвае абавязковую наяўнасць у гандлёвых аб’ектах рознага фармату мяшкоў (пакетаў) з паперы і аднаразовага посуду і сталовых прыбораў з паперы, паведаміла прэс-служба ведамства. Рашэнне прынятае «з мэтай ажыццяўлення паэтапнага пераходу ад выкарыстання поліэтыленавай упакоўкі тавараў да выкарыстання экалагічна бяспечнай упакоўкі з паперы». Адначасова гэтай пастановай мінімізаваная колькасць найменняў пластыкавых пакетаў і посуду з пластыка ў абавязковых асартыментных пераліках тавараў. Дзеянне пастановы № 72 распаўсюджваецца на крамы з універсальным асартыментам тавараў, змешаныя, спецыялізаваныя і вузкаспецыялізаваныя, кіёскі, павільёны, гандлёвыя абʼекты, размешчаныя на аўтазаправачных станцыях, і іншыя. «Новаўвядзенне накіраванае на забеспячэнне пакупніку магчымасці выбраць від упакоўкі – традыцыйную поліэтыленавую або экалагічна бяспечную папяровую», – пракаментавалі ў МАРГ. «Хопіць гэтага пластыку. Мала таго, што труцім людзей, дык яшчэ і засмечваем прыроду. Наша Сінявокая хутка ператворыцца ў хлам. Таму трэба заканчваць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка 11 мая ў Менску, наведваючы сталовую ў Студэнцкай вёсцы. «У нас жа паперы – колькі хочаш, шкла – колькі хочаш, дзяваць няма куды. Трэба вырабляць. Няхай гэта будзе даражэй, але чалавек будзе разумець, што лішніх дзесяць капеек заплаціў, але здаровы будзе», – лічыць кіраўнік дзяржавы. Варта зазначыць, што Аляксандр Лукашэнка за апошнія некалькі месяцаў неаднаразова заяўляў пра неабходнасць паступовай адмовы ад выкарыстання пластыкавай тары, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Беларусь выйшла з прапановай пры разглядзе тэхнічных рэгламентаў у Еўразійскім эканамічным саюзе забараніць выкарыстанне аднаразовай упакоўкі з неперапрацоўваных матэрыялаў, у прыватнасці тонкага пластыку.

БелаПАН

Чытай больш  

Previous article Алена Анісім: Ужо падалі дакументы на атрыманне ліцэнзіі
Next article Імпрэзы да юбілею Манюшкі ў Менску

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

сак 28th, 201915
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202515