Home
У свеце

Навіны Германіі. З дна Балтыйскага мора знікла нямецкая падводная абсерваторыя

Навіны Германіі. З дна Балтыйскага мора знікла нямецкая падводная абсерваторыя

З дна Балтыйскага мора знікла нямецкая падводная абсерваторыя, якая выкарыстоўвалася для збору навуковых дадзеных, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на сайт Цэнтра акіянічных даследаванняў імя Гельмгольца GEOMAR.

Страта станцыі была заўважана 21 жніўня, калі з ёй перапынілася сувязь. Адпраўленыя для высвятлення прычынаў дайверы выявілі на месцы абсерваторыі толькі рэшткі кабеля для перадачы дадзеных. Адмыслоўцы пры гэтым адзначылі, што станцыю не магла панесці плынь ці марскія жывёлы, бо два блокі абсерваторыі важылі 520 і 220 кілаграмаў. Расследаваннем занялася мясцовая паліцыя.

Абсерваторыя была ўсталявана ў снежні 2016 года ў забароненай для карабляходства зоне ва ўзбярэжжа Германіі. Яе кошт – каля 300 тысяч еўра.

Радыё Sputnik.

Previous article Беларуская мова на фестывалі Lidbeer
Next article Прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515