Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Двухбаковыя пазітыўныя адносіны паміж Беларуссю і Германіяй

Навіны Германіі. Двухбаковыя пазітыўныя адносіны паміж Беларуссю і Германіяй

9 верасня 2019, 21:28 У свеце 19
Навіны Германіі. Двухбаковыя пазітыўныя адносіны паміж Беларуссю і Германіяй

Адносіны Беларусі з Германіяй, таксама як і з Еўрапейскім саюзам, на працягу апошніх гадоў развіваліся “выключна пазітыўна” ў палітыцы і эканоміцы, але перш за ўсё ў галіне культурных абменаў. Пра гэта заявіў пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутарэр 1 верасня на афіцыйным адкрыцці ў Менску першага гарадскога сацыяльнага фестывалю IBB JubilаumsFest, які праходзіць у гонар 25-годдзя Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Рау (IBB Менск).

– Наша мэта заключаецца ў захаванні і ўзмацненні гэтай пазітыўнай дынамікі. Гэта ўдасца нам у тым выпадку, калі мы працягнем праяўляць цікавасць і цікаўнасць да развіцця адзін аднаго. Таму што толькі так можна выратаваць давер, – падкрэсліў Хутарэр.

Паводле яго слоў, IBB Менск уяўляе сабой сёння “прамыя і творчыя сувязі паміж людзьмі”.

– Ён з’яўляецца галоўнай германа-беларускай платформай для кантактаў паміж нашымі краінамі па лініі грамадзянскай супольнасці. Тым самым ён адыгрывае ролю галоўнай апоры ў нашых адносінах, – сказаў дыпламат.

Ён расказаў, што ідэя заснавання Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханеса Рау паўстала больш за 30 гадоў таму “з імкнення да прымірэння з народамі Савецкага Саюза”. Пачатак быў пакладзены асабістымі кантактамі ў 1986 годзе трох сацыяльных педагогаў з Дортмунда, якія наведалі Беларусь, паведаміў пасол. Цэнтр адкрыўся 4 верасня 1994 года для рэалізацыі сумесных беларуска-нямецкіх адукацыйных праектаў.

– Мы павінны прыкласці ўсе намаганні для захавання гэтага месца сустрэч і навучання, – заявіў Хутарэр. – Цэнтральнае значэнне для федэральнага ўрада Германіі мае правядзенне Менскім міжнародным адукацыйным цэнтрам праграмы падтрымкі Беларусі, якая фінансуецца Федэральным міністэрствам эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Асаблівасцю гэтай праграмы з’яўляецца ініцыяванне і рэалізацыя праектаў грамадзянскіх ініцыятыў шляхам прамога ўзаемадзеяння з органамі кіравання на месцах. Толькі падчас восьмага этапу праграмы падтрымкі, які адбыўся ў сакавіку гэтага года, дапамога была аказана 22 германа-беларускім партнёрскім праектам, у тым ліку на карысць уразлівых груп насельніцтва.

Пасол звярнуў увагу на тое, што, цэнтр перш за ўсё з’яўляецца платформай для дыскусіі па пытаннях сучаснасці і будучыні германа-беларускіх адносін.

– Для палітычнага фарміравання будучыні неабходна захоўваць старую дружбу і ўсталёўваць новыя партнёрскія адносіны. Асабліва ў часы, калі яшчэ існуе небяспека новых равоў паміж Усходам і Захадам, нам неабходны больш ці менш інтэнсіўны дыялог і кантакты, – дадаў ён.

Паводле слоў старшыні дырэкцыі цэнтра Віктара Балакірава, за 25 гадоў працы IBB Менск стаў своеасаблівым мостам паміж Беларуссю і Германіяй і вельмі важнай дыялогавай пляцоўкай паміж Усходам і Захадам. Ён нагадаў, што заснавальнікамі цэнтра з’яўля-юцца Дортмундскі IBB і Менгарвыканкам.

– Сёння асноўныя кірункі дзейнасці IBB Менск – культура памяці, устойлівае развіццё, сацыяльныя праекты, медыя, – адзначыў Балакіраў.

За асаблівыя заслугі ва ўклад у паразуменне і прымірэнне паміж Беларуссю і Германіяй па ініцыятыве беларускага МЗС у 2006 годзе цэнтру было прысвоена імя былога федэральнага прэзідэнта Германіі Ёханеса Рау.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас