Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі Нямецкія даследчыкі: Каршэрынг – міф, які не вырашыць праблемы трафіку

Навіны Германіі Нямецкія даследчыкі: Каршэрынг – міф, які не вырашыць праблемы трафіку

19 жніўня 2019, 21:17 У свеце 26
Навіны Германіі Нямецкія даследчыкі:  Каршэрынг – міф, які не вырашыць праблемы трафіку

Паслугі пахвіліннага пракату аўтамабіляў (так званы “каршэрынг”) не дае чаканага эфекту ў большасці гарадоў Германіі, піша газета “Зюддойчэ Цайтунг”.

Першапачаткова, на каршэрынг ускладаліся вялікія спадзяванні. Як меркавалася, адмовіўшыся ад уласных аўто на карысць агульных аўтамабіляў, людзі тым самым вызваляць вуліцы ў сваіх гарадах ад залішняга трафіку.

Лічыцца, што адно аўто каршэрынгу здольнае замяніць дзесяць адзінак персанальнага аўтатранспарту.

Аднак, як выявілася, станоўчы эфект ад пашырэння каршэрынгу ў большасці нямецкіх гарадоў мінімальны, піша “Зюддойчэ Цайтунг” са спасылкай на вынікі даследавання кансал-тынгавай кампаніі ATKearney.

Пахвілінны пракат аўто можа быць пры-бытковым толькі ў густанаселеных раёнах краіны, пішуць даследчыкі. У правінцыі ды ў меншых гарадах каршэрынг проста не акупіцца.

Але нават калі ўсе насельнікі нямецкіх агламерацыяў – Берліна, Гамбурга, Мюнхена, Штутгарта, Франкфурта – адмовяцца ад уласных аўто і перасядуць на каршэрынгавыя аўтамабілі, усё адно гэта дазволіць прыбраць з дарог толькі вартыя жалю 5% аўтамабіляў у маштабах краіны. Такая ж сітуацыя будзе і ў іншых еўрапейскіх краінах са значнай тэрыторыяй, мяркуюць даследчыкі.

Вялікая праблема ў тым, што многія карыстальнікі каршэрынгу лічаць яго не заменай, а дадаткам да ўласнага аўто.

Напрыклад, у вялікіх гарадах Германіі бывае прасцей і танней запаркаваць уласную машыну далёка ад дому, перасесці на каршэрынгавае аўто, дабрацца на ім да самага ганка і кінуць яго на рагу вуліцы.

Пакуль што фірмы, якія даюць аўто ў пахвілінны пракат, завабліваюць кліентаў нізкімі цэнамі, а гэта не тая матывацыя, якая спрыяе экалагічным паводзінам, мяркуюць даследчыкі.

Для таго, каб заахвоціць людзей і сапраўды адмовіцца ад уласных аўто, варта ствараць каршэрынгу імідж “зялёнай альтэрнатывы”, а не таннага спосабу перамяшчэння па горадзе.

Берлін можна назваць сталіцай нямецкага каршэрынгу, піша газета. У сталіцы краіны больш за 5 тысяч аўто ў агульным карыстанні, прычым ажно палова з іх – электрамабілі. Усяго ў свеце колькасць каршэрынгавых аўто вырасла з 7 да 27 мільёнаў за тры гады.

Руслан Гаёк

паводле “Зюддойчэ Цайтунг”,

nn.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас