Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларуска, якая вывучала астраномію па-беларуску, перамагла на міжнароднай алімпіядзе па астрафізіцы

Беларуска, якая вывучала астраномію па-беларуску, перамагла на міжнароднай алімпіядзе па астрафізіцы

12 жніўня 2019, 16:35 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, Навука 33
Беларуска, якая вывучала астраномію па-беларуску, перамагла на міжнароднай алімпіядзе па астрафізіцы

Мінчанка Міраслава Булгакава ўвайшла ў ліку пераможцаў Міжнароднай алімпіяды па астраноміі і астрафізіцы. Яна вяртаецца на радзіму з бронзавым медалём, паведаміў яе настаўнік Віктар Малышчыц.

Булгакава навучалася ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Малышчыц выкладае свой прадмет па-беларуску.

«Медаль Міраславы — адзіны сёлета ў беларускай камандзе. А вы далей кажыце, што па-беларуску фізіку і астраномію вывучаць немагчыма )», — жартуе настаўнік.

Алімпіяда прайшла з 2 да 10 жніўня ў горадзе Кестгей (Keszthely), што ў Венгрыі на возеры Балатон.

Міраслава Булгакава — дачка вядомага беларускага філосафа і выдаўца Валера Булгакава.

Як пераможца нацыянальнай алімпіяды, Міраслава паступіла без экзаменаў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
https://nn.by/?c=ar&i=235349

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас