• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 3 сакавіка 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Сустрэча з Паэтам і Чалавекам

Сустрэча з Паэтам і Чалавекам

5 жніўня 2019, 21:33 Культура, ТБМ 5
Сустрэча з Паэтам і Чалавекам

Ці не кожныя выходныя жыхары вёскі Вострава Слонімскага раёна бачацца з земляком, журналістам, намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” Міколам Канановічам, які прыязджае ў родную хату да мамы, Таццяны Іванаўны. А ў мінулую суботу востраўцы запоўнілі мясцовы клуб, каб убачыцца з Міколам Канановічам як паэтам.

Нават не прыпомню іншай такой сардэчна-кранальнай сустрэчы, размовы. Неабыякавасць – тое, што аб’яднала 20 ліпеня ў Востраўскім клубе Міколу Канановіча з аднавяскоўцамі, родзічамі, сябрамі, якія гаварылі і пра вершы паэта, і пра чалавека Міколу Канановіча, бо аднаго без другога не бывае.

Загадчыца Востраўскай бібліятэкі Кацярына Ігнатовіч правяла агляд кніжнай выставы, а загадчыца клуба Валянціна Лаўрутыч распавяла пра школьныя гады паэта. Найперш гэтыя адданыя беларускай культуры жанчыны і прысутныя востраўцы надалі сустрэчы асобую аўру. Аўтар гэтых радкоў нагадаў пра М. Канановіча як Настаўніка, кіраўніка літаратурнага гуртка падлеткавага клуба “Святліца” грамадскага аб’яднання “Воля да развіцця”, складальніка і рэдактара двух выпускаў моладзевага літаратурнага альманаха  “Ад Я да Я” (2001, 2003), і што Міколу Канановіча па сягоння з піетэтам і ўдзячнасцю ўспамінаюць  ягоныя выхаванцы. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргей Чыгрын адзначыў важнасць таго, што творчая вечарына праходзіць у роднай вёсцы паэта ці, як модна цяпер казаць, на малой радзіме, хоць, насамрэч, падкрэсліў Сяргей Мікалаевіч, для чалавека родныя мясціны, родная вёска – гэта Вялікая Радзіма, і пажадаў, каб вершы паэта апошніх гадоў былі выдадзены асобнай кніжкай. Было і пажаданне ад род-най сястры пісаць болей вясёлых, аптымістычных вершаў, на што беларускі мастак Мікола Бушчык заўважыў: 

–  Быць Паэтам – гэта пакліканне Бога, Паэт – гэта вушы Бога, Паэт не можа пісаць іначай, калі бачыць землякоў, якія жывуць са свайго мазаля за 200-300 рублёў.

Са свайго боку дадам. Так, усе мы любім, кахаем, радуемся і смуткуем, перажываем, але толькі Паэт здольны, ахвяруючы сабою, увабраць у сваё сэрца людскі боль і вярнуць  нам яго ў вершах ужо надзеяй і выратаваннем. 

Сам віноўнік урачыстасці прачытаў падборку сваіх вершаў апошніх гадоў з літаратурнага альманаха “Новы Замак”, якія выдае Гарадзенскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў. Самым першым Мікалай Мікалаевіч прачытаў верш, прысвечаны свайму сябру, знакаваму беларускаму паэту Анатолю Сысу. Гэты верш, як падаецца, у значнай ступені ёсць лейтматывам паэтычнай творчасці Міколы Канановіча і паказвае яго самога як чалавека.

Сюрпрызам для паэта стаўся прыезд ягоных сяброў з Баранавіч – паэткі Таццяны Яцук і спявачкі Рэгіны Скіпар, якая выканала некалькі песень на вершы Т. Яцук. Былы дырэктар Сянькоўшчынскай школы Уладзімір Лабко прачытаў некалькі дасціпных пародый на вершы М. Канановіча і праспяваў украінскую песню “Чорныя бровы, карыя вочы”. Сястра Святлана з унукамі падарыла паэту кветкі, а пляменнік Ціхан і жонка Ірына Мікалаеўны прачыталі прысвечаныя ім вершы паэта, што дадало асобыя эмоцыі ў агульную святочную атмасферу, якая панавала ў зале, у тым ліку дзякуючы вядоўцы сустрэчы Святлане Адамовіч, старшыні Слонімскай суполкі ТБМ.

Адзіная кніга Міколы Канановіча “І доўжыцца ноч”, выдадзеная ў 2003 годзе, пачынаецца вершам з такімі радкамі:

Бяссоннай ноччу цягнікі

Журбу маю па незваротным

Жыцці, як ссохлыя лісты,

Нясуць не мілым і не родным –

Нясуць у невядомы край,

У недасяжны мройны вырай,

Дзе не бывае змрочных зграй

Людзей са звычкаю ваўчынай… .

Як падаецца, 20 ліпеня 2019 года ў Востраўскім сельскім клубе збылася раней недасяжная мроя Паэта, а журба адступіла.

Міхась Варанец.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5221
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0621
Шпацыры па старой Лідзе
Мова

Шпацыры па старой Лідзе

20 лютага 2020, 12:0918
Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы
Навука

Бабёр ўсё жыццё захоўвае вернасць сваёй бабрысе. Але не ў Паўночнай Амерыцы

7 верасня 2020, 12:1317
Далучайцеся да нас