Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”

“Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”

5 жніўня 2019, 21:15 Культура 30
“Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці”

24 ліпеня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя фотавыстаўкі “Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці” вядомага менскага фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага. Творчы фотапраект прысвечаны 254-годдзю з дня нараджэння знакамітага палітычнага дзеяча, дыпламата, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, які жыў на тэрыторыі Беларусі ў XVIII-XIX стагоддзях.

Фотавыстава майстра такога ўзроўню арганізавана ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы ўпершыню і стала сапраўднай падзеяй, якая зацікавіла як чытачоў бібліятэкі, так і  яе гасцей.

Міхаіл Крыжаноўскі – вядомы ў Беларусі майстар партрэтных, рэпартажных і мастацкіх здымкаў, удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў.

У прадстаўленым цыкле фотаздымкаў прысутнічаюць сюжэты, прысвечаныя актуальным пытанням захавання  культурнага асяроддзя, паказаны стан палацавага ансамбля “Паўночныя Афіны”, яго мінулае і сучаснасць. На фатаграфіях можна ўбачыць не толькі хараство беларускай прыроды, але і таленавітых, шчырых людзей гэтага краю, якія вызначаюцца адметнымі характарамі і адвечнымі думкамі пра будучыню сваёй краіны, людзей, далучаных да адраджэння ўнікальнай культурнай спадчыны, створанай родам Агінскіх.

Жыццё таленавітага і рознабаковага чалавека заўсёды цікавіла грамадства. Лёс Міхала Клеафаса Агінскага звязаны з такімі асобамі, як Напалеон І, імператар Аляксандр, імператрыца Кацярына, Тадэвуш Касцюшка і многіх іншых.

Упрыгожылі мерапрыемства музычнымі і творчымі нумарамі запрошаныя на фотавыставу госці. Сярод іх неабходна адзначыць Ірыну Цуканаву (спявачку, мастацкага кіраўніка музычнага аб’яднання “Галактыка”, дзіцячую пісьменніцу) і Вольгу Воінскую (кампазітара, музыканта, выкладчыка).

Цікавасць прысутных выклікаў і прапанаваны да прагляду фільм пра музей-сядзібу М.К. Агінскага ў Залессі, куды кампазітар пасяліўся ў 1802 годзе, вярнуўшыся сюды з далёкіх замежных вандровак, і дзе ён напісаў свой знакаміты ля-мінорны паланез “Развітанне з Радзімай”.

Выстава рознабаковая, яскравая, запамінальная. Работы выкананы ў розных тэхніках і накірунках: фотарэпартаж, мастацкае фота, кампутарная графіка, інсталяцыя, жывапіс. Наведвальнікі ўбачылі не толькі прыгажосць беларускай прыроды, але і партрэты людзей, якія жывуць у гэтым краі.

Тэхніка прадстаўленых на выставе фатаграфій спалучае ў сабе жывапісныя і графічныя магчымасці: лёгкасць і імправізацыйнасць малюнка з каларыстычным багаццем, якое не саступае магчымасці традыцыйных тэхнік выяўленчага мастацтва.

Уменне фотамайстра адшукаць, адкрыць і адлюстраваць у кадры самае патаемнае, няўлоўнае і індывідуальнае надаюць непаўторнасць кожнай рабоце.

Метадыст Лідскай РБ імя Я. Купалы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4720
Збіральнік скарбаў зямлі беларускай
Навука

Збіральнік скарбаў зямлі беларускай

14 верасня 2023, 22:5318
З новым годам!
Грамадства

З новым годам!

1 студзеня 2020, 08:0516
Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам
Выданні

Цікавая сустрэча з беларускім пісьменнікам

3 сакавіка 2020, 20:3315
Далучайцеся да нас