Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
75-годдзю ўтварэнню Гарадзенскай вобласці прысвячаецца…

75-годдзю ўтварэнню Гарадзенскай вобласці прысвячаецца…

5 жніўня 2019, 21:19 Культура 39
75-годдзю ўтварэнню Гарадзенскай  вобласці прысвячаецца…

З пачатку бягучага года ва ўсіх бібліятэчных установах Карэліччыны на пастаяннай аснове працуюць кніжныя выставы, выставы-інсталяцыі, фотазоны, краязнаўчыя куткі, матэрыялы якіх пастаянна папаўняюцца і абнаўляюцца,тым самым  праслаўляючы сваю малую радзіму – 20 верасня 2019 года Гарадзенскай вобласці спаўняецца – 75 год.

У рамках абласной акцыі “Равеснікі вобласці”, якая прысвячаецца яе 75-годдзю, у Цырынскай СБ адбылася сустрэча з Аляксяевіч Ірынай Юльянаўнай,  якая аднагодка міламу сэрцу кутку, і якой споўнілася 75 гадоў.

За салодкім сталом у гонар юбіляркі Ірына Юльянаўна доўга дзялілася ўспамінамі свайго жыцця: аб сваёй нялёгкай долі, аб працы ў родным калгасе, аб самым галоўным багацці – дзецях (іх у яе пяцёра; унукаў- 9; праўнукаў- 8). Расказала і аб сваіх захапленнях – вырошчванні кветак (увесь двор у кветках), спевах  (і ў клубе, і ў бібліятэцы, і ў царкоўным хоры),  шыцці, вязанні, вышыўцы і асабіста аб гатаванні страў. А таксама прымала віншаванні ад сельвыканкама, сябровак і ўдзельніц аматарскага аб’яд-нання “Надзея”, якія пажадалі ёй моцнага здароўя, доўгіх гадоў і дабрабыту.

Наталля

Казарэз,

метадыст ДУК  “Карэліцкая раённая бібліятэка”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас