Home
Мова

У 1860 годзе Канстанцін Вераніцын, аўтар славутай паэмы «Тарас на Парнасе», напісаў паэму «Два д’яблы»

У 1860 годзе Канстанцін Вераніцын, аўтар славутай паэмы «Тарас на Парнасе», напісаў паэму «Два д’яблы»

У 1860 годзе адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Канстанцін Вераніцын, аўтар славутай паэмы «Тарас на Парнасе», напісаў паэму «Два д’яблы». Паводле яе сюжэта, сатана паслаў з пекла двух д’яблаў «душы п’яніц самушчаць». Адзін з іх мусіў гэта рабіць на Віцебшчыне, а другі — на Гродзеншчыне. Віцебскі знайшоў настолькі ўдзячную глебу для сваёй дзейнасці, што з усіх ног бег у пекла, каб прасіць сабе памочнікаў — аднаму пры такой колькасці п’яніц няўпраўка. А па дарозе сустрэў свайго гродзенскага калегу ў вартым жалю стане:

«Абшарпаны, абадраны,
Без рагоў і без хваста,
У юсе морда, ўсюды раны —
Бес кульгае з-за куста».

Пасля роспытаў аказалася, што на Гродзеншчыне, у пераважна каталіцкім рэгіёне, у адказнага за яго д’ябла толькі спачатку справы ішлі больш-менш паспяхова, а пасля ні з поля ні з лесу нешта пайшло не так:

«Адpaклicя, зaклялicя
Пiць гapэлкy мyжыкi.
Як y ix нe aднялicя,
У шaйтaнaў, языкi!..
…
Пpocтa, бpaцiткa, cшaлeлi —
Хoць aдзiн xтo б зpoбiў гpэx,
Чыcтa paнды aпycцeлi —
Чapкy б выпiў xтo нa cмex».

Мала таго – д’ябла, які ўзяўся было іхныя душы «самушчаць», адлупілі так, што таму заставалася толькі ратавацца ўцёкамі:

«Хтo гaнцiнaй, xтo дyбiнaй —
Знaй штo вaлюць ды пяpyць.
Рaзлaмaлi чыcтa cпiнy,
Анi вoxнyць, нi дыxнyць.
…
Дoбpa йшчэ, штo дaгaдaўcя,
Зipнyў — блiзкa дa дзвяpэй.
Я pвaнyўcя — xвocт acтaўcя,
Сaм нaўцёкi пacкapэй».

Як ні дзіўна, гэты твор, нягледзячы на дзеянне ў ім міфічных персанажаў, не быў зусім пазбаўлены рэальнай гістарычнай асновы. Аўтара натхніла на ягонае напісанне шырокамаштабная, а галоўнае – вельмі паспяховая антыалкагольная кампанія, якую разгарнула ў тыя гады на літоўска-беларускіх землях Каталіцкая царква дзякуючы кіпучай энергіі і настойлівасці жамойцкага біскупа Матэюса Валанчуса (Мацея Валанчэўскага). Пра гэты сёння падзабыты эпізод сярэдзіны ХІХ стагоддзя ў свежым нумары «Нашай гісторыі» (7/2019) піша гісторык Сяргей Астанковіч (Weldaminni Astankowicz).

Нумар можна набыць у шапіках «Белсаюздрука», а таксама ў кнігарнях і ў прыватных распаўсюднікаў.

А найзручнейшы і найтаннейшы спосаб рэгулярна атрымліваць штомесячны часопіс «Наша гісторыя” — падпісацца на яго. Зрабіць гэта можна на любым аддзяленні «Белпошты”, праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by. Падпісны індэкс — 00469.

На фота: Беларускія сяляне ў карчме. Ілюстрацыя да паэмы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Гапон».

Крыніца: Фэйсбук : Наша гісторыя – навукова-папулярны часопіс

Previous article Ці адродзіцца былая веліч каралеўскай рэзідэнцыі ў Панямуні
Next article «Калі я забываю беларускую мову, я чытаю Караткевіча». 35 гадоў без пісьменніка

nslowa2

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515