Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Слова да Заявы Сойму Партыі БНФ

Слова да Заявы Сойму Партыі БНФ

29 ліпеня 2019, 21:05 Мова 17
Слова да Заявы Сойму Партыі БНФ

Вельмі добра, што рэдакцыя газеты “Наша слова” паведаміла сваім, і не толькі, чытачам аб Заяве Сойму Партыі БНФ з заклікам называць беларускую мову роднай пад час перапісу. У гэтым жа нумары газеты ў якасці “перадавіцы” змешчана афіцыйная справаздача аб выніках падпіскі на ліпень. Абнародавана лічба 498 асобнікаў. У 25 раёнах няма ні аднаго падпісчыка!? І гэта пры тым, калі верыць ганароваму старшыні ТБМ (НС, № 26, 26 чэрвеня 2019), што “зараз мы маем 6,5 тысяч чалавек – столькі, колькі ва ўсіх палітычных арганізацыях разам узятых”.  Віншую амалоджаную на апошнім з’ездзе Рэспубліканскую Раду ТБМ! На з’ездзе гучала лічба 6 тысяч.

Да ведама чытачам нашай газеты: у Вікіпедыі змешчаны статут БНФ на рускай мове і ў раздзеле ідэалогія партыі запісана: “…за возрождения белорусского языка и культуры”, “…за лишение русского языка статуса второго государственного языка Беларуси”. Прыемна, што БНФ – за адзіную дзяржаўную беларускую мову.

Пазіцыя БНФ у часы рэальнай пагрозы незалежнасці і рэальнаму суверэнітэту дзяржавы Рэспубліка Беларусь дае надзеі на іх захаванне. Мяркую, што ў нашых рэальных абставінах у тэксце Заявы неабходна называць рэчы словамі, якія адлюстроўваюць  існую трагічную сітуацыю, а менавіта:

У трэцім абзацы, гаворачы аб доўгатэрміновай русіфікацыі, называючы Расейскую імперыю і савецкі рэжым, прапаную замест  “і ў пэўнай ступені працягваецца цяперашнімі ўладамі…” смела і дакладна акрэсліць сваю пазіцыю. Над Рэспублікай Беларусь навісла нацыянальна-дзяржаўная катастрофа са станам беларускай мовы і рэальным суверэнітэтам. Беларуская вертыкаль дэ-факта прадаўжае палітыку рускага царызму і сучаснага неаімперыялізму Расейскай Федэрацыі, якая сфармуляваная ва ўказе аж у 1796 годзе імператрыцай  Кацярынай  II. Вось квінтэсэнцыя гэтай палітыкі:

 “…Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а народ её белорусами, чем на века привяжем её к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русско-го чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белорусов не только их язык, но и саму память про самих себя.”

Таму канстатацыя ў Заяве, што “станоўчыя вынікі перапісу, якія пакажуць рост ужывання беларускай мовы, могуць быць скарыстаны (выдзелена мной.- М.С.) для карэкціроўкі дзяржаўнай палітыкі на карысць беларускай мовы” патрабуе больш дакладнага выслоўя. Сцверджанне “могуць быць” не адпаведна рэальнай палітыцы. Уладнай вертыкаллю перапіс запланаваны ў поўнай адпаведнасці з палітыкай і практыкай поўнай асіміляцыі беларусаў і паглынанне іх ў якасці інтэлектуальнага насельніцтва ў складзе Расейскай неаімперыі.

Заява Сойму БНФ заканчваецца Купалаўскім клічам: “Жыве Беларусь!”.  Прапаную перад агульнанацыянальным клічам змясціць дадаткова такі тэкст. Нашым агульнанацыянальным дэвізам павінны стаць заклік: “Прэч з Беларусі гвалтам навязанае ёй царызмам, бальшавізмам і ўласнай уладнай вертыкаллю русіфікацыю”!!! Спынім лінгвацыд у Беларусі! Няма жывога носьбіта мовы – няма самабытнага народа, няма нацыі, няма годных патрыётаў дабудаваць і абараніць рэальны суверэнітэт роднай нам Беларусі!  Толькі пры канстытуцыйным адзінстве беларускай мовы – будзе жыць незалежная Рэспубліка Беларусь у рэальным еўрапейскім суверэнітэце, а не ў пашчы Расейскай неаімперыі 21 стагоддзя ў якасці шасці вобласцяў  ці адной, як Татарстан і Башкірстан без пасад прэзідэнтаў сваіх народаў і стабільным прыглушэннем родных моў і культур.

Мікола Савіцкі,

прафесар, удзельнік устаноўчага з’езду БНФ

у Вільні.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20
Культура

ПЕЧКАМ-ЛАВАЧКАМ – 20

6 снежня 2024, 07:3621
Я краінай сваёй ганаруся
Культура

Я краінай сваёй ганаруся

4 лютага 2025, 16:3118
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0418
ДРЭВА ЖЫЦЦЯ
Культура

ДРЭВА ЖЫЦЦЯ

29 сакавіка 2025, 08:0718
Далучайцеся да нас