Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 30-годдзя ТБМ. Моладзь хоча пачуць харызматычных цікавых выступоўцаў

Да 30-годдзя ТБМ. Моладзь хоча пачуць харызматычных цікавых выступоўцаў

29 ліпеня 2019, 20:58 ТБМ 29
Да 30-годдзя ТБМ. Моладзь хоча пачуць харызматычных цікавых выступоўцаў

На апытанне “Нашага слова” да 30-годдзя ТБМ адказаў старшыня Магілёўскай філіі арганізацыі Алег Дзьячкоў.

– Вельмі шкада, што нашы менчукі заселі ў горадзе, як у Берасцейскай цвердзі, і не імкнуцца ехаць у рэгіёны. Тоны літаратуры выдаюцца ў сталіцы, яна ляжыць на паліцах, а ў рэгіёнах аўтараў не ведаюць і не чытаюць! Трэба ісці ў народ, ехаць самім да дзяцей і да шкаляроў!

Мы пастаянна запрашаем  у  Магілёў выбітных гісторыкаў і літаратараў. Такія людзі, як Ада Райчонак,Фелікс Шкірманкоў – прыклад таго, што калі чалавек хоча рабіць справу – ён будзе рабіць яе незалежна ад узросту, стану здароўя, сродкаў. На такіх людзей трэба арыентавацца! Не мае рацыі той, хто ные, што замінаюць і не дазваляюць. Нам ніхто не замінае, акрамя нашай ляноты і неарганізаванасці.

Ладзім імпрэзы, сустрэчы, вандроўкі, лекцыі. Нас запрашаюць шматлікія ўстановы горада Магілёва. Мы, па-магчымасці, знаходзім агульную мову і з чы-ноўнікамі, і з грамадскасцю.

Моладзь хоча, каб прыязджалі цікавыя і харызматычныя выступоўцы-гісторыкі, пісьмен-нікі і паэты. І такія ў нас ёсць: Віктар Жыбуль, Андрэй Хадановіч, Юры Жыгамонт. Са старэйшых асобаў: Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, Уладзімір Арлоў, Марыя Міцкевіч. Калі гэтыя асобы прыязджаюць, яны трымаюць увагу цэлай залы. Усе вельмі рады іх пачуць і пабачыць!

Трэба ўмець прэзентаваць творы Беларушчыны, якімі мы багатыя.

У нас не хапае харызматычных цікавых выступоўцаў – папулярызатараў  Беларушчыны.

 

Мы запісалі нашу размову з Алегам Дзьячковым падчас вандроўкі магілёўцаў у Купалаўскія мясціны. У гэты дзень аптымістычны і натхнёны спадар Алег і  яго сябры  наведалі Радашковічы і Вязынку, даведаліся шмат новага пра творчасць Янкі Купалы і Ядвігіна Ш, пра дзейнасць А. Уласава і Я. Лёсіка, пабывалі на мемарыяле ў Курапатах у Менску і наведалі Ірыну Міхайлаўну Быкаву. Вандроўніцы з яго каманды ўсклалі да помнікаў кветкі, якія прывезлі са сваіх лецішчаў.

Запісала Эла Дзвінская, фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5445
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

31 ліпеня 2020, 19:5416
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас