Home
У свеце

Навіны Германіі. Статс-сакратар МУС Германіі выказаўся пра Беларусь

Навіны Германіі. Статс-сакратар МУС Германіі выказаўся пра Беларусь

Пра неабходнасць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі заявіў парламенцкі статс-сакратар міністра ўнутраных спраў, будаўніцтва і радзімы Штэфан Майер у Менску на сустрэчы з намеснікам міністра спорту і турызму Аляксандрам Баравулем.

Перамовы адбыліся 29 чэрвеня, за дзень да завяршэння ў беларускай сталіцы II Еўрапейскіх гульняў, аднак пра іх стала вядома пасля заканчэння спаборніцтваў з выніковай справаздачы Нямецкага алімпійскага спартовага саюза (НАСС).

“Такія спартовыя спабор-ніцтвы, як Еўрапейскія гульні, з’яўляюцца важным спосабам прадставіць краіну ў садружнасці еўрапейскіх краін, у сусветнай супольнасці. Спартовыя падзеі ўмацоўваюць паразуменне паміж народамі”, – цытуе НАСС Штэфана Майера. Ён падзякаваў беларускаму боку за “пышную арганізацыю” Еўрапейскіх гульняў, “годную буйнай спартовай падзеі”.

У той жа час службовец “не хаваў, што ў Беларусі ўсё яшчэ неабходны паляпшэнні ў сферы вяршэнства права, выкананні правоў чалавека, асабліва меншасцяў, а таксама свабоды выказванняў і сходаў”. Майер адзначыў, што Беларусь – адзіная краіна кантынента, якая не ўваходзіць ў Раду Еўропы, і выказаў надзею, што ў хуткай будучыні яна стане чальцом гэтай арганізацыі, “для чаго неабходна адмяніць смяротнае пакаранне”. Прывядзенне ў выкананне напярэдадні Еўрапейскіх гульняў чарговага смяротнага прысуду прадстаўнік Германіі назваў “вельмі няўдалым сігналам”.

Па словах Майера, Беларусь знаходзіцца ў працэсе трансфармацыі, змяняецца не толькі грамадства, але і палітыка. “Толькі дыялог збліжае людзей і ўрады. Адсутнасць дыялогу – найгоршая альтэрнатыва”, – падкрэсліў статс-сакратар.

Гутарку з беларускім службоўцам Майер назваў “вельмі грунтоўнай, канструктыўнай і добрай”.

У Міністэрстве спорту і турызму БЕЛАПАН пацвердзілі факт сустрэчы Баравулі і Майера. “Нямецкі бок хваліў арганізацыю гульняў, Менск і Беларусь. Майер назваў беларусаў спартовай нацыяй, заявіў, што дэлегацыя ўсім задаволена, казаў пра значнасць спорту ў жыцці грамадства, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пра чысціню спорту, барацьбе з допінгам. Германія лічыць Беларусь у гэтым пытанні сваім надзейным саюзнікам“, – паведаміў БЕЛАПАН прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч.

Штэфан Майер знаходзіўся ў Менску з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. Ён наведаў размяшчэнне нямецкай дэлегацыі ў вёсцы для спартоўцаў і цырымонію закрыцця гульняў.

На адкрыцці спаборніцтваў 21 чэрвеня прысутнічаў намеснік старшыні камітэта па спорце бундэстага Дытар Штыр. Ён таксама сустрэўся з прадстаўнікамі Мінспорту, а разам з нямецкай спар-товай дэлегацыяй наведаў мемарыяльны комплекс “Хатынь”.

26 чэрвеня камітэт па пра-вах чалавека і гуманітарнай дапамозе бундэстага прыняў заяву, у якой раскрытыкаваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Правядзенне ў Менску Еўрапейскіх гульняў парламентарыі назвалі нагодай “акцэнтаваць увагу на вельмі крытычным становішчы з правамі чалавека і ўжыванні смяротнага пакарання ў Беларусі”, а таксама “настойваць на адчувальным і хуткім паляпшэнні” ў гэтай сферы.

Камітэт нагадаў, што прапановы БДІПЧ АБСЕ пра змену выбарчага заканадаўства, уключа-ючы празрысты падлік галасоў і ўключэнне прадстаўнікоў апазіцыі ў склад выбарчых камісій, не былі рэалізаваны беларускімі ўладамі.

Урад Германіі, Рада Еўропы і Еўрапарламент “рэгулярна нагадваюць пра неабходнасць выканання правоў чалавека – але дагэтуль без дастатковага поспеху”.

“Тым не менш высілкі павінны працягвацца, напрыклад, у рамках дыялогу пра правы чалавека паміж ЕС і Беларуссю <…> і ў рамках паездкі прадстаўніка федэральнага ўрада на Еўрапейскія гульні ў Менск“, – адзначалася ў заяве.

Дэпутаты раскрытыкавалі абмежаванне свабоды СМІ, сходаў і аб’яднанняў у Беларусі. Апазіцыі “ўвесь час ствараюць перашкоды ў яе палітычнай працы”. Дзяржаўныя рэпрэсіі накіраваны на “праваабаронцаў, апазіцый-ных палітыкаў, журналістаў і блогераў, адвакатаў і прафсаюзных дзеячаў”. Дзейнасць незалежных няўрадавых арганізацый “па-ранейшаму моцна абмежавана”.

Як раней паведамляў БЕЛАПАН, шэф нямецкай дэлегацыі на Еўрапейскіх гульнях віца-прэзідэнт НАСС Ушы Шмітц падчас знаходжання ў Менску сустрэлася са старшынём Беларускага Хельсінкскага камітэта Алегам Гулаком, які распавёў пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Навіны Германіі.

Previous article Вобраз Манюшкі дапоўнілі жывапісцы і скульптары
Next article Прайшлі другія заняткі новага сезону "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202517
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Валачобнікі ў Ваверцы
Культура

Валачобнікі ў Ваверцы

крас 20th, 202315
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215