Алесь Камоцкі, вядомы паэт, бард, аўтар шматлікіх музычных твораў на свае вершы, а таксама на вершы вядомых беларускіх паэтаў, быў госцем на Верхнядзвіншчыне.
Распачынаючы сустрэчу, паставіў на стол невялікі тэрмасік і прагаварыў:
– Хто п’е гарэлку, той не ведае смаку вады, – выклікаўшы тым самым абуджэнне сярод удзельнікаў вечарыны і, усталяваўшы кантакт, распачаў шчырую музычную размову-гаворку са слухачамі.
Чытаў уласныя вершы, спяваў песні, часта звяртаючыся да імёнаў вядомых беларускіх аўтараў, асабліва да паэзіі свайго сябра Рыгора Барадуліна, на вершы якога Алесь выпусціў альбомы “Зорка спагады ” ў 1999 г., і “Псалмы і балады” ў 2000 г., а агулам на вершы Р. Барадуліна ён напісаў больш за сем дзесяткаў песень.
У інтэрв’ю “Радыё Свабода” гады тры назад А. Камоцкі, калі журналіст нагадаў пра кнігу “Каб аднойчы”, бо гэта ўжо пятая кніга Рыгора Барадуліна, якая выйшла з ініцыятывы і пад апекай Алеся Камоцкага , ён адказаў:
– … я раблю тое, што мне падабаецца. Папярэдняя кніжка “Сны сасны” як з’явілася? Я са здзіўленнем знайшоў у сваіх архівах запісы Барадуліна, дзе ён прачытаў 50 вершаў з выбраных мною. Ён яшчэ быў з намі. Я прыйшоў да яго і прапанаваў выдаць. Ён пагадзіўся. Дык як можна было адступіцца ад гэтай задумы? Яшчэ раней была кніжка хуткамовак, яна пісалася спецыяльна. А яшчэ раней мы зрабілі кніжку “Навошта” – такі сабе зборнік барадулінскіх афарызмаў. А пра кніжку з нотамі мы размаўлялі з Барадуліным яшчэ гадоў сем таму. Проста я доўга збіраўся. Усё гэта было проста немагчыма не выдаць.
На пытанне зноў жа журналіста:
– А якую барадулінскую кнігу ты найчасцей бярэш у рукі?
Алесь адказаў:
– Мне вельмі падабаецца паэтычны цыкл “Псалмы Давідавы”. Частку вершаў з яго я па-клаў на музыку, яны ёсць у збор-ніку “Вяровіца”. Для мяне гэта вельмі каштоўна. Мне іх і пера-чытваць не трэба, паколькі я іх пераспеўваю. Прычым, шторазу адкрываю для сябе нейкія новыя сэнсы. Так і павінна быць. Сап-раўдная паэзія тая, якая пры кож-ным новым прачытанні ці выка-нанні адкрывае новыя сэнсы, вы-клікае новыя эмоцыі і асацыяцыі.
Ён таксама зрабіў пераклады папулярных песень савецкіх часоў на беларускую мову і не-калькі з іх праспяваў на творчай вечарыне. Аўдыторыя, уключыўшыся ў музычную гаворку-спевы, пачала нават ужо падпяваць госцю.

А каб больш ажывіць сустрэчу, Алесь прапанаваў правесці конкурс на веданне паэзіі беларускіх паэтаў. Ён праспяваў музычны твор і папрасіў прысутных назваць аўтара. Узнікла паўза, але вядоўца, каб неяк зняць няёмкасць, прапануе далей:
– Вось зараз прагучыць яшчэ адзін твор і вы павінны назваць ужо не толькі аўтара паэтычных радкоў, але і аўтара музыкі.
І заспяваў песню на словы М. Багдановіча. Знайшоўся і пераможца, якому А. Камоцкі падарыў дыск з яго музычнымі запісамі.
У творчым тандэме са Зміцерам Вайцюшкевічам выйшаў альбом “Паравіны”, які напісаны таксама на вершы Алеся Камоцкага.
Алесь скончыў філасофскі факультэт БДУ, а стаў вядомым паэтам, музыкам, і ў гэтым няма ніякай супярэчнасці, бо паэзія, музыка – гэта ж тая філасофія, якая ўплывае на нашыя пачуцці, дзеянні, наш унутраны свет праз гармонію гукаў і словаў.
А я ўдзячная Алесю за падарунак – дыск з запісамі яго твораў.
Валянціна Болбат,
ТБМ, Верхнядзвінск.

