Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Новы кантракт на пастаўку калійных угнаенняў у Бангладэш

Новы кантракт на пастаўку калійных угнаенняў у Бангладэш

9 ліпеня 2019, 11:16 Грамадства, Навіны, У свеце 19
Новы кантракт на пастаўку калійных угнаенняў у Бангладэш

Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, кантракт падпісаны па выніках сустрэчы старшыні верхняй палаты Міхаіла Мясніковіча 8 ліпеня з дэлегацыяй Міністэрства сельскай гаспадаркі Бангладэш. Дакумент прадугледжвае экспарт у краіну 450 тыс. тон калійных угнаенняў. Кантракт падпісаны генеральным дырэктарам ААТ „Беларуская калійная кампанія” Аленай Кудравец і старшынёй Дзяржаўнай карпарацыі па развіцці сельскай гаспадаркі Бангладэш Вахідам Хондакерам. Па выніках 2018 года доля БКК на калійным рынку Бангладэш перавысіла 40%, удакладнілі ў прэс-службе. Паводле звестак Белстата, у мінулым годзе Беларусь паставіла ў гэту краіну хлоркалію больш чым на 80 млн долараў. Абмеркаваны таксама пытанні экспарту беларускай сельскагаспадарчай і дарожна-будаўнічай тэхнікі, магчымасці пашырэння імпарту з Бангладэш тэкстыльных тавараў. Размова ішла і аб узаемадзеянні ў сферы падрыхтоўкі кадраў. „Эканоміка Бангладэш развіваецца даволі паспяхова. Гэта рынкі. Беларусь зацікаўлена не толькі ў гандлі, але і ў развіцці інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Бангладэш, стварэнні сумесных кампаній і вытворчасцяў. Гатовыя дзяліцца сваімі тэхналогіямі і ноу-хау”, — падкрэсліў Мясніковіч.

belapan.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас