Home
Навука

XXVII Гарэцкія чытанні

XXVII  Гарэцкія чытанні

14 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыліся XXVII  Гарэцкія чытанні. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя прысвечана 100-годдзю выхаду ў свет аповесці “Дзве душы” і 90-годдзю афіцыйнага надання Гаўрыілу Гарэцкаму звання акадэміка Беларускай Акадэміі навук.

У чытаннях прынялі ўдзел даследчыкі з ЗША, Ізраіля, Расіі, а таксама з беларускіх гарадоў: Полацка, Гомеля, Баранавіч і Віцебска.

Распаліліся чытанні з уступнага слова дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіла Рыбакова. Потым канферэнцыю прывітаў пісьменнік, старшыня Грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гістарычна-культурнай спадчыны Анатоль Бутэвіч.

Шмат добрых слоў пра чытанні казала загадчык літаратурнай часткі ўстановы “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы”  спадарыня Вольга Бабкова.

Потым адбылося мастацкае чытанне ўрыўка з аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве  душы” рэжысёрам, артыстам Беларускага  радыё сп. Алегам Вінярскім.

На пленарным пасяджэнні з цікавым дакладам “Тыпалогія ваеннай прозы” М. Гарэцкага” выступала кандыдат філалагічных навук Зоя Траццяк (Полацк)

Далеёй 30 дакладчыкаў падзяліліся на секцыі. Першай секцыяй, на якой прысутнічаў я,  кіравалі кандыдаты філалагічных навук Вольга Губская і Алена Гурская.

Асабіста мне вельмі спадабаўся даклад сп. Ганны Запартыкі, які меў назву “Віленская газета “Незалежная думка” ў бібліяграфіі Максіма Гарэцкага”.

Цікавымі былі таксама даклады Антона Дзянісава, Юліі Масарэнкі, Таццяны Ганчаровай-Цынкевіч, Святланы Сычовай, Алены Ярмоленкі, Алены Белай, Вольгі Губскай, Алены Гурскай.

На заключным пленарным пасе-джанні дзейнасць секцыйнай працы абагульніла доктар філалагічных навук  Тамара Тарасава. Пасля  закрыцця канферэнцыі ўсе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка Максіму Гарэцкаму. Матэрыялы чытанняў выйдуць асобнай кнігай, якую можна будзе набыць ў музеі.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык культуры.

Previous article Навіны Германіі Spiegel Online выявіў, што Пентагон фінансуе праекты нямецкіх ВНУ
Next article Славутасці Гарадзеншчыны чакаюць вас! альбо Вандроўка па маршруце "Ад Ліды да Гярвятаў

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515