Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі Spiegel Online выявіў, што Пентагон фінансуе праекты нямецкіх ВНУ

Навіны Германіі Spiegel Online выявіў, што Пентагон фінансуе праекты нямецкіх ВНУ

4 ліпеня 2019, 08:16 У свеце 14
Навіны Германіі Spiegel Online выявіў, што Пентагон фінансуе праекты нямецкіх ВНУ

Міністэрства абароны ЗША фінансуе розныя праекты нямецкіх універсітэтаў – з 2008 года Пентагон выдзеліў 21,7 мільёна даляраў ВНУ і даследчым цэнтрам у Германіі, піша Spiegel Online ў суботу, 22 чэрвеня, са спасылкай на базу дадзеных ЗША пра выдаткоўванне бюджэтных сродкаў з 2008 па 2019 год.

Гаворка ў агульнай суме ідзе пра 260 грантаў. Некаторыя ВНУ за гэты перыяд атрымалі толькі адзін грант, у іншых выпадках прасочваецца рэгулярная выдача грантаў Пентагонам. Найбуйным атрымальнікам грошай амерыканскага Мінабароны ў нямецкім навуковым асяроддзі стаў Універсітэт Людвіга Максіміліяна ў Мюнхене, які прыняў ад ваеннага ведамства ЗША 23 гранты на суму ў амаль 3,7 мільёна даляраў, паказвае далей выданне. Пры гэтым 1,72 мільёна было выдзелена на праект па даследаванні хімікатаў, якія б маглі замяніць выкарыстоўванае амерыканскімі вайскоўцамі выбуховае рэчыва гексаген.

Як адзначае далей Spiegel Online, асабліва праблематычна пры гэтым прыняцце грантаў ад ваеннага ведамства ВНУ Паўночнага Рэйна – Вестфаліі. У гэтай федэральнай зямлі з 2014 года ў законе пра вышэйшую адукацыю дзейнічае так званы “цывільны артыкул”, у якім гаворыцца пра абавязак ВНУ адпавядааць мірным мэтам і які можна тлумачыць як забарону на фінансаванне даследаванняў для вайсковых установаў.

У адказ на запыт Spiegel Online кіраўніцтва ўніверсітэтаў у Бохуме і Падэрборне адмовілася ад каментароў пра гранты Пентагона. Прэс-служба Рэйнска-Вестфальскай вышэйшай тэхнічнай школы ў Ахене паведаміла, што ВНУ не вядзе даследаванняў у вайсковай сферы і не распрацоўвае вайсковыя тэхналогіі.

Spiegel Online.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3414
Далучайцеся да нас