Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ушанаванне памяці ўдзельнікаў Мілавідскай бітвы 1863 года

Ушанаванне памяці ўдзельнікаў Мілавідскай бітвы 1863 года

25 чэрвеня 2019, 19:15 ТБМ 20
Ушанаванне памяці ўдзельнікаў Мілавідскай бітвы 1863 года

Сёлета спаўняецца 156 год Мілавідскай бітве, якая была прызнана адной з найважнейшых ваенных аперацый 1863 года.

Восьмага чэрвеня пад патранажам старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім адбылося ўшанаванне памяці паўстанцаў-удзельнікаў Мілавідскай бітвы 1863 года ля помнікаў пад Мілавідамі: малітва з айцом Яўгенам Маліноўскім, ускладанне вянкоў і кветак да капліцы і памятных знакаў, сімвалічна развеяна зямля, узятая з нядаўна знойдзеных магіл паўстанцаў у Вільні. 

Пасля, на сядзібе Баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы ў вёсцы Русіно Баранавіцкага раёна выступіў гісторык і краязнавец Міхась Бернат, распавёўшы пра ролю і значнасць асобы Кастуся Каліноўскага і кіраванага ім паўстання ў працэсе фармавання беларускай нацыі.

Творчую частку імпрэзы аздобілі бард з Ліды Сяргей Чарняк, паэт Аляксей Белы, дуэт Галіны Ліс і Сяргея Карповіча.

 

З гісторыі Мілавідскай бітвы

Падчас нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863 года каля станцыі Мілавіды, на якой грпаваўся адзін з паўстанцкіх аддзелаў, сканцэнтраваліся значныя сілы паўстанцаў (усяго каля 800 чалавек). Камандаванне аб’яднанымі сіламі паўстанцаў ўзяў на сябе А. Лянкевіч. 20 траўня 1863 года ў паўстанцкі лагер прыбыў Канстанцін Каліноўскі. 22 траўня ля Мілавідаў паўстанцы ўступілі ў бой з рэгулярнымі часткамі расейскага войска (5 рот салдатаў з 4 гарматамі). Бой доўжыўся некалькі гадзін. Царскія войскі не змаглі ўзяць лагер і былі вымушаны адступіць з вялікімі стратамі. На наступныя суткі, ноччу, паўстанцы непрыкметна пакінулі лагер. Дзякуючы гэтай перамозе ўдалося прыцягнуць на бок паўстанцаў новыя сілы.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас