Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў “Верасень” № 20!

Выйшаў “Верасень” № 20!

13 чэрвеня 2019, 19:02 Выданні, Мова 26
Выйшаў “Верасень” № 20!

Дарагія сябры, шаноўныя аўтары і чытачы! Рады паведаміць!

Выйшаў з друку, дваццаты, юбілейны, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Наты Драздовай, Янкі Каліноўскага, Кацярыны Глухоўскай, Анхелы Эспіносы Руіс, Марыны Ількевіч, Уладзіміра Шыпілы, Лізаветы Дамінікі Панамаровай, Алеся Мацулевіча, Дар’і Дарошка і Міколы Лешчуна.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Міколы Адама, Сяргея Календы, Юльяны Пятрэнка, Наталлі Бучынскай, Марыі Сцяфанавай, Лявона Валасюка і Вінцэся Мудрова.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы вядомай балгарскай паэткі Элкі Няголавай.

Раздзел “Крытыка” адкрывае “марсіянскае” эсэ Васіля Дранько-Майсюка, прысвечанае Паўлюку Трусу. Пра “значнае” і “выпадковае” ў жыцці творцы – гутарка Эдуарда Акуліна з музыкам і літаратарам Юрыем Несцярэнкам. Уражаннямі ад наведвання “Новага свету” дзеліцца ў сваіх “штатных нататках” Уладзімір Сіўчыкаў. Да юбілею Анатоля Сыса Алесь Бяляцкі змяшчае “Сем лістоў” паэта, адрасаваных ягоным блізкім сваякам. Артыкулам “Планіда Сяргея Панізьніка” Тамара Аўсяннікава віншуе вядомага паэта з 60-годдзем творчага шляху. Сяргей Чыгрын знаёміць чытачоў з невядомымі старонкамі жыцця братоў Хлябцэвічаў. Яна Будовіч аналізуе праблемы творчага росту ў паэзіі Янкі Каліноўскага. Эдуард Дубянецкі разглядае паэтычны сусвет маладой паэткі Галіны Сіўчанка. Пад назвай “Пасыльная з ніадкуль” друкуецца рэцэнзія Анатоля Трафімчыка на паэтычны зборнік Анхелы Эспіносы Руіс…
Мастацкае афармленне нумара падрыхтавалі Дар’я Бунеева і Валерыя Праслава. Ілюстрацыі — Анастасіі Чадзій.

Пытайце “Верасень” № 20 на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org.  Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com

Крыніца: Фэйсбук – Эдуард Акулін

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам
Выданні

«Аржавень кідае выклік Шрэку». Беларускіх нячысьцікаў вяртаюць беларусам

4 снежня 2018, 16:2531
Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта
Выданні

Алесь Смалянчук прэзентаваў у Варшаве кнігу пра Скірмунта

14 лістапада 2018, 11:2030
Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў
Грамадства

Трэцяму Статуту ВКЛ спаўняецца 430 гадоў

15 лістапада 2018, 21:3930
Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў
Грамадства

Вуснае права. Як у ВКЛ жылі да Статутаў

16 лістапада 2018, 11:3330
Далучайцеся да нас