Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Рух па чатырох палосах адкрываецца на ўчастку трасы М6 ад Іўя да Ліды

Рух па чатырох палосах адкрываецца на ўчастку трасы М6 ад Іўя да Ліды

6 чэрвеня 2019, 14:57 Грамадства, Навіны 29
Рух па чатырох палосах адкрываецца на ўчастку трасы М6 ад Іўя да Ліды

На абноўленым участку трасы М6 ад Іўя да Ліды сёння адкрыюць рух па чатырох палосах, паведамляе БЕЛТА. Пуск руху адбудзецца вечарам.

“На ўчастку працягласцю каля 30 км ад Іўя да Ліды завершаны агульнабудаўнічыя працы. Дарога пашырана з двух да чатырох палос руху (па 2 паласы ў кожным напрамку). На раздзяляльнай паласе ўстаноўлена агароджа”, – адзначылі ў РУП “Гроднааўтадар”.

Як чакаецца, рух па чатырох палосах неўзабаве будзе адкрыты на ўсім працягу трасы. У Гродзенскай вобласці працягваюцца работы на ўчастку з 198-га па 161-ы км (ад Ліды да прыпыначнага пункта “Смалярня” ў Шчучынскім раёне). Завяршыць агульнабудаўнічыя працы тут плануецца да 10 чэрвеня.

У Гродзенскай вобласці рэканструкцыя закранула каля 120 км трасы Мінск – Гродна. Усе работы вядуцца ў адпаведнасці з графікам, участкі ўводзяцца ў эксплуатацыю паэтапна.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас