Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На трасе М6 з’явіўся пераход для жабаў

На трасе М6 з’явіўся пераход для жабаў

6 чэрвеня 2019, 14:35 Грамадства 30
На трасе М6 з’явіўся пераход для жабаў

Пераход для жабаў з’явіўся на 197-м кіламетры аўтамагістралі М6 Мінск-Гродна. Пры рэканструкцыі дарогі ў раёне населеных пунктаў Васілішкі – Малое Мажэйкава Шчучынскага раёна трапілася забалочаная мясцовасць, якая магла быць адрэзаная для міграцыі вялікай папуляцыі земнаводных. Свае прапановы дарожнікам ўнеслі вучоныя НАН Беларусі, эколагі. У праект абнаўлення дарогі ўключылі збудаванне міграцыйнага калідора, паведамляеgrodnonews.by.

Ён уяўляе сабой прыладу з шасці жалезабетонных труб дыяметрам 0,5 метра, якія выкладзеныя на адлегласці 50 метраў адзін ад аднаго пад аснаваннем дарогі. У саміх трубах знаходзяцца бетонныя жалабкі з праточнай вадой, па якіх земнаводныя могуць перапраўляцца пад аўтамагістраллю. На адлегласці каля 400 метраў уладкаваныя падпорныя сценкі вышынёй больш за паўметры, каб жабы не маглі выйсці на дарогу, але па накіроўваючых дарожках свабодна маглі прайсці або «праскакаць» у падземныя трубы.

На думку эколагаў, такімі міграцыйнымі калідорамі карыстаюцца не толькі жабы, яшчаркі, вужы, але і мышы.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5435
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас