Міхал Шымялевіч. Збор твораў.
Укладальнік Леанід Лаўрэш.
Рэдактар Станіслаў Суднік.
Выдавецтва “ЮрСаПрынт”, Гародня.
Фармат 90х80/16. Ум. друк. арк. 23,8.
326 ст. Наклад 110 экз.
22 траўня на сходзе лідскіх літаратараў у Лідскай раён-най бібліятэцы імя Янкі Купалы была прадстаўлена першая кніга з серыі “Лідскі кнігазбор”, заснаванай Лідскай гарадской арганізацыяй ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” і Гарадзенскім абласным аддзяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта “Збор твораў” найвыбітнейшага лідскага гісторыка Міхала Шымялевіча, выдадзены ў гарадзенскім выдавецтве “ЮрСаПрынт”.
“Збор твораў” – першая і адзіная кніга Міхала Шымялевіча, якая выйшла праз 60 гадоў пасля яго смерці (да рэвалюцыі выходзілі дзве невялікія брашуркі, пры Польшчы былі напісаны і надрукаваны ў перыядычным друку многія артыкулы, але кніг не было).
“Збор твораў” выдаўцы не адважыліся назваць “Поўным зборам твораў”, бо вядома, што ў нейкай газеце застаўся не знойдзены яшчэ адзін артыкульчык, а, можа, і яшчэ што дзе схавалася.
Тым не менш у “Збор твораў” увайшлі наступныя працы, згрупаваныя па раздзелах:
Частка 1. Ліда і мястэчкі Лідчыны
- Горад Ліда і Лідскі замак. Надрукавана: Виленский календарь. Вильно, 1906. С. 37-57. Пераклад Станіслава Судніка.
- Горад Ліда ў 1938 г. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Miasto Lida w 1938 roku // Ziemia Lidzka. 1938. № 11. S. 143-146. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Белагруд. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Bialohrud // Ziemia Lidzka. 1936. № 2. S. 5-6.; 1936. № 3-4. S. 2-3.; 1936. № 5. S. 2.; 1936. № 6. S. 11-12; 1936. № 7. Пераклад Станіслава Судніка.
- Борці і Барцянская воласць. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Borcie i wlosc Borcianska // Ziemia Lidzka. 1939. № 4-5. S. 109-117.; № 6. S. 161-168. Пераклад Станіслава Судніка.
- Нататкі да манаграфіі Жалудка. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Szkice do monografii Zoludka // Ziemia Lidzka. 1937. № 2. S. 22-23; 1937. № 3. S. 27-28; 1937. № 4. S. 45-46; 1937. № 5. S. 50-52; 1937. № 9. S. 100-101; 1937. № 10. S. 106-107; 1937. № 11. S. 121-122; 1937. № 12. S. 131-132. Пераклад Станіслава Судніка.
- Дворышча і Тракелі. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Dworzyszcze i Trokiele // Ziemia Lidzka. 1939. № 3. S. 82-91. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Тры вёскі ў паўстанні 1863 г.: Дубічы, Шаўры, Нача. Рукапіс захоўваецца: Michal Szymielewicz: Historia wsi Dubicze i Nacza na Litwie // Fundacja-Zaklad narodowy im. Ossolnskich. Katalog Rekopisow akcesyjnych Akc. 17/56. S. 1-8. Пераклад Станіслава Судніка.
- Яўрэі Шчучына. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Zydzi w Szczuczynie Nowogrodzkim // Ziemia Lidzka. 1938. № 1. S.13-14. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Спроба класіфікацыі зямель. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Proby klasyfikacji gruntow na ziemi lidzkiej // Ziemia Lidzka. 1938. № 7-8. S. 95-97. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 2. Даўнейшае Наваградскае ваяводства
- Даўнейшае Наваградскае ваяводства. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Da-wne wojewodztwo nowogrodzkie // Ziemia Lidzka. 1938. № 2. S. 19-21.; 1938. № 3. S. 31-32.; 1938. № 4. С. 43-45.; 1938. № 5-6. С. 63-65. Пе-раклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 3. Адукацыя на Лідчыне
- Пра гімназію, якая раней існавала ў Лідзе. Надрукавана: Михаил Шимелевич. О гимназии, которая ранее су-ществовала в Лиде // Лидское Слово. № 5, 14 декабря 1912. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Гісторыя лідскіх піяраў. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Dzieje pijarow lidzkich // Ziemia Lidzka. 1936. № 9. S. 2-4.; 1937. № 1. S. 2-3.; 1937. № 3. S. 32-33.; 1937. № 4. S. 44.; 1937. № 6-7. S. 62-67. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 4. Людзі Лідчыны
- Адкуль паходзіць род Адама Міцкевіча. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Skad pochodzi rod Adama Mickiewicza // Ziemia Lidzka. 1938. № 9. S. 113-116. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Алхімік з Шайбакполя. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Alchemik z Szejbakpolu // Ziemia Lidzka. 1936. № 6. S. 3. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Стары дакумент. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Stary dokument // Ziemia Lidzka. 1938. № 12. S. 151-153. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Са старой кніжкі. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Ze starej ksiazki // Ziemia Lidzka. 1937. № 12. S.140-142. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 5. Дарогі і пошта Лідчыны
- Каралеўскі тракт. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Trakt krolewski // Ziemia Lidzka. 1936. № 2. S. 9-11. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Польскі тракт. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Trakt polski // Ziemia Lidzka. 1937. № 8. S. 82-83. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Даўняя пошта і тэлеграф на Лідчыне. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Dawna poczta i telegraf w ziemi lidzkiej // Ziemia Lidzka. 1939. № 1. S. 1-9.; 1939. № 2. S. 53-63. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Ангарыя на Лідчыне. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Angaria w Ziemi Lidzkiej // Ziemia Lidzka. 1938. № 10. S. 125-128. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 6. Нашы рэкі
- Нёман. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Nieman // Ziemia Lidzka. 1938. № 5-6. S.73-78. Пера-клад Леаніда Лаўрэша.
- Рака Лебяда і яе прытокі. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Rzeka Lebioda i jej doplywy // Ziemia Lidzka. 1937. № 6-7. S. 72-73. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Рэкі Гаўя і Жыжма. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Rzeki Gawja i Zyzma // Ziemia Lidzka. 1939. № 7-8. S. 209-211. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Рака Дзітва. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Rzeka Dzitwa // Ziemia Lidzka. 1936. №1. S. 5-6. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 7. Нашы дрэвы
- Сасна. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Nasze drzewa. Sosna // Ziemia Lidzka. 1938. № 1. S. 7-8. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Дуб. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Nasze drzewa. Dab // Ziemia Lidzka. 1939. № 4-5. S. 133-138. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Бярозавы сок. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Sok brzozowy // Ziemia Lidzka. 1939. № 4-5. S.144-145. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 8. Этнаграфія
- Літоўскія татары. Этнаграфічны нарыс. Надрукавана: Шимелевич М. Литовские татары. Этнографический очерк // Виленский календарь на 1906 простой год / Изд. под ред. Ф. Н. Добрянского. Вильна, 1905. Отдел исторический. С. 63-74.; Шимелевич М. Литовские татары. Этнографический очерк. Вильно, 1905. – 14 c. Пераклад Станіслава Судніка.
- Народная варажба. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Wrozby ludowe // Ziemia Lidzka. 1936. № 9. S. 11-12. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Юр’я. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Jurje // Ziemia Lidzka. 1937. № 4. S. 40.; 1937. № 5. S. 54-56.; 1938. № 4. S. 52-53. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Вяселле. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Wesele // Ziemia Lidzka. 1939. № 2. S. 41-45. Пераклад Леаніда Лаў-рэша.
Частка 9. Гістарычныя камяні Лідчыны
- Гістарычныя камяні Лідчыны. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Zabytkowe kamienie // Ziemia Lidzka 1937. № 9. S.102-103.; 1937. № 10. S. 110-112. Пераклад Леаніда Лаў-рэша.
Частка 10. Лідскія могілкі
- У цiшы могiлак… Надрукавана: Szymielewicz Michal. W cmentarnej ciszy // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 117-120. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- З таго свету. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Z tamtego swiata // Ziemia Lidzka. 1937. № 11. S. 125-127. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 11. Мовазнаўства
- Трохі пра пакрыўджаны J. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Cos o skrzywdzonem J. // Ziemia Lidzka. 1936. № 8. S. 5-7. Пераклад Станіслава Судніка.
Частка 12. Успаміны, лісты, успаміны пра Шымялевіча
- Лiда ў гады Вялiкай вайны. Надрукавана: Szymielewicz Michal. Lida w latach wielkiej wojny // Ziemia Lidzka. 1939. № 7-8. S. 185-198. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Лiст Мiхала Шымялевiча Драмовiчу, дасланы ў рэдакцыю “Лiдскай зямлi” Вiтольдам Драмовiчам. Надрукавана: Ziemia Lidzka. 1999. № 2 (37). Пераклад Станiслава Суднiка.
- Лiст напiсаны ў 1963 г. Мiхалам Шымялевiчам сябру Яну Сегеню ў Варшаву. З асабістага архіва Януша Сегеня. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Успамiны Яна Сегеня пра блiзкага сябра свайго бацькi Мiхала Шымялевiча. З асабістага архіва Януша Сегеня. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
Частка 13. Рукапісы
- Высяленне ў Казахстан у 1940 г. значнай часткі жыхароў Лідскага павета. Рукапіс захоўваецца: Michal Szymielewicz. Wysiedlenie do Kazachstanu w r. 1940 znacznej czesci mieszkancow powiatu lidzkiego // FundacjaZaklad narodowy im. Ossolnskich. Katalog Rekopi-sow akcesyjnych Akc. 26/56. S. 9-89. Пераклад Леаніда Лаўрэша.
- Ішымскі стэп і яго мінулае. Рукапіс захоўваецца: Michal Szymielewicz. Step Iszymski i jego przeszlosc // FundacjaZaklad narodowy im. Ossolnskich. Katalog Rekopisow akcesyjnych Akc. 18/56. S. 95-163. Пераклад Станіслава Судніка.
Як бачна, большасць твораў Міхала Шымялевіча была надрукавана пры цары і Польшчы. Значная частка іх у перакладзе на беларускую мову прайшла цераз “Лідскі летапісец” і “Наша слова”. А такі вялікі нарыс, як “Ішымскі стэп і яго мінулае” не друкаваўся ніколі нідзе, перакладаўся з рукапісу і друкуецца ў кнізе ўпершыню.
Мiхал Шымялевiч (18.10. 1879 – 11.01.1969, Michal Szymie-lewicz (Szymilewicz)).
У адным са сваiх артыкулаў – “Borcie i wlosc Borcianska” – Мiхал Шымялевiч паведамiў, што, згодна з iнвентаром Барцянскага староства 1765 г., барцяк вёскi Паўлока Мiхал Шымялевiч меў 3/4 валокi зямлi i плацiў штогод 30 злотых, а згодна з iнвентаром 1798 г., ягоны сын Марцiн Шымялевiч меў 1 дым (яго сям’я: 2 мужчынскія душы i 3 жаночыя) i 1 вала, 4/8 “osiadlych” валокi i 4/8 “pryjemnych” валокi, штогод адбываў пан-шчыну 2 дні ў тыдзень на дворнай зямлi i плацiў 40 злотых падатку. Другi сын Мiхала, Ян, перасялiўся ў Падзiтву. Сын Марцiна i ўнук Мiхала, таксама Мiхал Шымялевiч, нарадзiўся ў Паўлоцы ў 1801 г. (маці Мар’яна з Вiшнеўскiх) i жыў на адной валоцы зямлi сям’i сваёй жонкi ў вёсцы Пеляса. Згодна з iнвентаром 1832 г., ён адбываў на дворнай зямлі ў Палашках ужо 3 днi паншчыны акрамя iншых абавязкаў i выплат. Тут, у Пелясе, 6 жнiўня 1830 г. нарадзiўся бацька гiсторыка – Ян Шымялевiч, сын Мiхала.
Мiхал Шымялевiч пачаў адукацыю ў Лiдскай павятовай вучэльнi. З памятнай кнiжкi Вiленскай губернi за 1901 г. бачна, што на пачатку стагоддзя малады Шымялевiч ужо працаваў у Лiдскай судова-мiравой акрузе, канцылярыi з’езду мiравых суддзяў, памочнiкам сакратара (“на пасадзе з 12 сакавiка 1898 г., каталiцкага веравызнання“) .
У 1915 г. Шымялевiч пакiнуў родны горад, стаў бежанцам. Пасля 1918 г. ён вярнуўся ў Лiду i перажыў усе навальнiцы, якiя прайшлi праз наш горад. Пасля стварэння ў кастрычнiку 1926 г. у Лiдзе гуртка Таварыства беларускай школы Мiхал Шымялевiч стаў сябрам гэтай арганiзацыi. У 1927 г. сябар ТБШ Мiхал Шымялевiч удзельнiчаў у выбарах у Раду г. Лi-ды і адзіны ад лідскага ТБШ прайшоў у Раду. 13 красавiка 1940 г. 60-гадовы даследчык разам са сваёй жонкай i малодшай дачкой, жонкай польскага афiцэра, быў кiнуты ў вагоны для быдла i разам з іншымі тысячамі лідзян вывезены памiраць у казахстанскi стэп, сям’ю пасялiлi ў Палудзiнскiм раёне Паўночна-Казахстанскай вобласцi, за 40 кiламетраў ад Петрапаўлаўска, а ягоны дом плошчай 71,41 м2 у Лiдзе быў канфiскаваны. Там у 1943 годзе атрымаў яшчэ 10 гадоў ППЛ, але ў 1948 г. быў вывезены ў Польшчу (па амністыі). Жыў у Сопаце з сям’ёй. Працаваў вахцёрам. Памёр 11 студзеня 1969 года. Рэабілітаваны ў 1992 г.
Вось з такой кнігі пачаўся “Лідскі кнігазбор”. Калі будзе ласка лідскіх уладаў, то неўзабаве пройдзе больш шырокая прэзентацыя кнігі, а калі не – то і не. Асноўнае зроблена – кніга ёсць.
Яраслаў Грынкевіч.