Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Cлова да нацыянальна з’арыентаваных колаў беларускага грамадства

Cлова да нацыянальна з’арыентаваных колаў беларускага грамадства

28 мая 2019, 08:35 Мова 23
Cлова да нацыянальна з’арыентаваных колаў беларускага грамадства

Нязменнай, устойлівай традыцыяй для Кіраўніка нашай краіны стала падчас сваіх публічных выступленняў закранаць (толькі глыбока не аналізаваць!) моўную праблему. І, на вялікі жаль, робіцца такое не для таго, каб павысіць яе сацыяльную ролю, а, наадварот, яшчэ далей загнаць у тупік, у непралазную твань.

Беларуская мова – гэта неацэнны народатворчы прадукт многіх пакаленняў нашага народа, але найменш за ўсё сучасных з-за іх страшэннай зрусіфікаванасці. Не даваць беларускай мове належнай законнай прасторы для выкарыстання ва ўсіх сферах афіцыйнага, грамадскага жыцця з’яўляецца найвялікшым злачынствам з боку дзяржавы. Ніводнага добрага слова пра беларускую мову не пачулі мы ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і пад час яго сёлетняга лютаўскага выступу перад саліднай аўдыторыяй прадстаўнікоў СМІ, палітыкамі, творчай, навуковай інтэлігенцыяй.

Па ініцыятыве самой дзяржавы сацыяльны заняпад беларускай мовы працягваецца і сёння. Галоўная прычына: хітра навязанае краіне ўдушлівае афіцыйнае двухмоўе. Дзеля выратавання роднай беларускай мовы ад немінучага скону, а разам з ім і этнакультурнай самабытнасці беларускага народа, дзяржаўнага  суверэнітэту Айчыны настойліва патрабуем ад уладаў тэрміновага правядзення з шырокім удзелам найперш за ўсё навукоўцаў дзяржаўных устаноў навукова-практычнай канферэнцыі па тэме: “Праблемы забеспячэння беларускай мове статусу рэальна дзяржаўнай” з мэтай выпрацоўкі дзейснай канцэпцыі па неадкладным спыненні супярэчнай беларускаму нацыянальнаму інтарэсу дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. Сёння для нас такая канферэнцыя ў дзясяткі разоў  важней за  правядзенне ў Беларусі розных міжнародных  спартыўных гульняў, ад якіх лёс яе ні на ёту не залежыць.

Пры наяўнасці ў краіне такой вялізнай арміі палітычнай і інтэлектуальнай эліты, калі толькі правамерна ўжыванне да яе такога слова, проста сорамна і надалей трываць шалёнае разбурэнне ўладамі этнакультурнай самабытнасці  беларускага народа. Годзе апраўдваць сваю бяздзейнасць беспадстаўнымі сцвярджэннямі, што ў нас родныя і суседнія руская мова і руская культура. Такога не чуюць палякі, немцы, французы … ад сваіх палітычных і  нацыянальных лідараў. Нашым агульнанацыянальным дэвізам павінны стаць заклік: “Прэч з Беларусі гвалтам навязанае ёй царызмам, бальшавізмам і ўласнай вертыкаллю няспынныя русіфікацыі!!!” Гэты гістарычны працэс можа спыніць толькі вяртаннем  беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай. Беларуская мова – галоўны гарант рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.                              

Леанід Лыч, прафесар,

Мікола Савіцкі, прафесар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4616
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Далучайцеся да нас