Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць

Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць

14 мая 2019, 22:54 Выданні 65
Беларускі сацыялістычны рух  і беларуская дзяржаўнасць

26 красавіка у канферэнц-зале гатэля “Менск” адбылася прэзентацыя брашуры “Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць” вядомага гісторыка, публіцыста, грамадска-палітычнага дзеяча Анатоля Сідарэвіча.

Абавязкі мадэратара сустрэчы ўзяў на сябе, пісьменнік, журналіст Міхась Скобла. З прывітальным словам выступіў прадстаўнік Фонду імя Фрыдрыха Эберта ва Украіне Марсэль Ротынг. Выступалі: Станіслаў Рудовіч, кандыдат гістарычных навук, доктар Майк Войке – кіраўнік рэферату “Publie History”, Фонд Эберта, Таццяна Процька, гісторык, кандыдат філасофскіх навук; Павел Знавец, грамадска палітычны дзеяч.

У мерапрыемствы удзельнічалі: Мечыслаў Грыб, Ігар Барысаў, Марыя Аліева, Раіса Радзівановіч, Мікола Лавіцкі, Ірына Вештард  і многія іншыя.

 З працяглай і вельмі захапляльнай прамовай выступіў сам аўтар: Анатоль Сідарэвіч. Ён адзначыў спачатку, што сціплы фармат брашуры (64 старонкі) не дазваляе змясціць даволі  вялікі спіс крыніцаў.

Далей азнаёміў прысутных з гістарычнай і палітычнай сітуацыяй у Беларусі, Еўропе і Расіі пачатку XX стагоддзя, на-раджэнне нацыянальнага і сацыял-дэмакратычнага рухаў, яго паразы і поспехі, а таксама перспектывы ў наш час і ў будучым.

Сама кніга надзвычай цікавая і чытаецца на адным дыханні. У выданні адлюстроўваюцца  падрабязна падзеі палітычнага жыцця ад 1902 года да сярэдзіны 1920-х гадоў. Кніга аздоблена гістарычнымі фотаздымкамі і падрабязнымі  біяграфіямі Алаізы Пашкевіч, Аркадзія Смоліча, братоў Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і іншых дзеячаў. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

Пасля прэзентацыі адбылася аўтограф-сесія і дыспуты пад каву.

Алесь Рэзнікаў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4714
Далучайцеся да нас