Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Фрэска з Грунвальдскай бітвай з’явілася ў нядзельнай школе гарадзенскага праваслаўнага сабора

Фрэска з Грунвальдскай бітвай з’явілася ў нядзельнай школе гарадзенскага праваслаўнага сабора

10 красавіка 2019, 20:42 Культура 25
Фрэска з Грунвальдскай бітвай з’явілася ў нядзельнай школе гарадзенскага праваслаўнага сабора

На роспісе паказаная перамога воінаў Вялікага Княства Літоўскага над Тэўтонскім ордэнам пад Грунвальдам. Славутую бітву і праваслаўную царкву лучыць асоба князя Фёдара Астрожскага і поле перад Каложай.

 Фрэска на ўсю сцяну, памерам прыкладна 2 на 6 метраў, з’явілася ў адной з аўдыторый нядзельнай праваслаўнай школкі каля Свята-Пакроўскага сабора. На ёй відаць князь Вітаўт, кароль Ягайла, князь Фёдар Астрожскі, вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген. Над творам каля двух месяцаў працаваў мастак Аляксандр Рыбін.

Ідэю настаяцель Свята-Пакроўскага сабора айцец Георгі Рой прывёз з літоўскай Клайпеды. Там у свайго сябра-святара ён убачыў падобны твор. Найбольш яго ўразіў вобраз князя Фёдара Астрожскага, які змагаўся з нямецкімі рыцарамі ў Грунвальдскай бітве, а пасля стаў манахам і ўшаноўваецца праваслаўнымі як святы.

 У той момант, як прызнаецца айцец Георгі Рой, да яго прыйшло асэнсаванне, наколькі важнай была гэтая бітва для Беларусі і Гародні.

– Гэтая вайна доўжылася амаль паўтара стагоддзя. Безліч разоў крыжакі прыходзілі ў Гародню, штурмавалі гарадзенскі замак, спальвалі нашыя вёскі, рабавалі нашую зямлю. Грунвальдская бітва паставіла кропку. Гэта была перамога, – адзначае ён.

Святар адзначае, што гэта гісторыя, якую мы можам асэнсаваць не толькі з грамадзянскага, але і з рэлігійнага пункту гледжання.

– За перамогу пад Грунвальдам дзякавалі Богу нашыя продкі, а таксама можам дзякаваць мы, бо нашая зямля засталася нашай зямлёй.

Харугвы Вялікага Княства Літоўскага, якія ішлі на Грунвальд, збіраліся ў Гародні, менавіта на полі каля Каложы. Там святары іх дабраслаўлялі.

Пад фрэскай выяўлены гербы Гарадзенскай епархіі з каложскім крыжам, герб “Пагоня” і герб Гародні з аленем святога Губерта

У адрозненне ад літоўскага твора, на гарадзенскім мастак дадаў крыж святой Ефрасінні Полацкай

На думку айца Георгія, такую фрэску добра выкарыстоўваць для гістарычнага, патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Вучні нядзельнай школы ўжо актыўна разглядаюць твор, цікавяцца, хто на ім паказаны.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0026
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2224
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0923
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5021
Далучайцеся да нас