Home
У свеце

Навіны Германіі. У нас Бабіч – у немцаў Грэнал

Навіны Германіі.  У нас Бабіч – у немцаў Грэнал

У нямецкім Бундэстагу патрабуюць абвясціць пасла ЗША персонай нон-грата
Віца-старшыня Бундэстага Вольфганг Кубіцкі патрабуе абвясціць амерыканскага пасла Рычарда Грэнала персонай нон-грата. Палітык ліберальнай партыі FPD лічыць, што дыпламат паводзіць сябе, як прадстаўнік акупацыйнай імперыі. Абурэнне Кубіцкага выклікалі словы пасла наконт змяншэння Берлінам вайсковых выдаткаў. Паводле праекту бюджэту, Германія не выконвае пастулату NATO, каб краіны-чальцы выдаткоўвалі на абарону 2% ВУП. Планы міністра фінансаў прадугледжваюць, што ў наступным годзе гэтая сума складзе 1,37%.
Рычард Грэнал пракаментаваў гэта наступным чынам:
– Змяншэнне і так непрымальных абавязацельстваў на карысць вайсковай гатоўнасці – гэта сігнал для 28 краінаў NATO, саюзнікаў Германіі, які непакоіць.
Паводле віца-старшыні Бундэстага, за такія словы міністр замежных справаў павінен як мага хутчэй абвясціць Грэнала персонай нон-грата.
– Мы суверэнная дзяржава і не можам дапусціць, каб амбасадары іншых краін прымалі рашэнні наконт нашай унутранай палітыкі. Грэнал паводзіць сябе так, нібыта ЗША ўсё яшчэ акупацыйная імперыя, – сказаў Вольфганг Кубіцкі.
Яшчэ больш радыкальную ацэнку паслу агучыў палітык кааліцыйнай партыі SPD Карстэн Шнайдэр. Ён назваў Грэнала “дыпламатычнай паразай”.
Амерыканскі пасол прыцягнуў увагу адразу пасля прыезду ў Берлін у траўні мінулага года твітам пра тое, што нямецкія кампаніі, якія працуюць у Іране, павінны абмежаваць там сваю дзейнасць. Таксама летась ён сказаў у адным з інтэрвію, што для яго важна падтрымліваць кансерватараў у Еўропе. Выслаць пасла на радзіму патрабавалі былы сацыял-дэмакратычны кандыдат у канцлеры Марцін Шульц і Сара Вагэнкнухт, сустаршыня партыі “Левыя”.
Радыё Свабода.

Previous article Мова Нанова: Юры Жыгамонт занасіў да дзірак яе паліто
Next article 25 сакавіка на Лідчыне

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”
Выданні

У Менску прэзентавалі кнігу “Леанід Дайнека. Выбраныя творы”

Ліст 28th, 201816
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Май 2nd, 202116
Памёр прафесар Ян Чыквін
Культура

Памёр прафесар Ян Чыквін

Ліст 29th, 202215
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202014