Home
Навіны

Расея забараніла пастаўкі турэцкіх груш праз Беларусь

Расея забараніла пастаўкі турэцкіх груш праз Беларусь

Рассельгаснагляд з 28 сакавіка забараняе пастаўкі турэцкіх груш праз Беларусь у суправаджэнні беларускіх рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў.  Прэс-служба ведамства паведамляе, што ў сакавіку 2019 года пастаўкі турэцкіх груш праз Беларусь рэзка выраслі. Раней грушы з Турцыі пастаўляліся праз мяжу з Расеяй. Таму цяперашнія пастаўкі выклікаюць у Рассельгаснагляду сумнеў у сваёй легальнасці і недавер да звестак, указаных у беларускіх рээкспартных сертыфікатах. Таксама спецыялісты Рассельгаснагляду плануюць наведаць Турцыю, каб праверыць звесткі з беларускіх дакументаў пры рээкспартных пастаўках груш. Акрамя таго, расейцы правераць звесткі пра лагістыку паставак груш з Беларусі ў Расею праз Еўразвяз. Рассельгаснагляд лічыць, што беларускі бок пастаўляе ў Расею „санкцыйную” прадукцыю, забароненую ўказам прэзідэнта. Нагадаем, што з 22 сакавіка Расея забараніла ўвоз турэцкіх яблыкаў праз Беларусь. Паводле fsvps.ru

Чытай больш

Previous article Берасцейскую і Гарадзенскую бязвізавыя турыстычныя зоны аб’яднаюць
Next article Каралі і князі вярнуліся ў „Сядзібу Нямцэвічаў”

Наша Слова

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515