Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
І па моўным акіяне ўздоўж і поперак гуляць…

І па моўным акіяне ўздоўж і поперак гуляць…

18 сакавіка 2019, 22:02 Мова 17
І па моўным акіяне ўздоўж і поперак гуляць…

У Наваградскую раённую бібліятэку  да Міжнароднага  дня роднай мовы на сустрэчу была запрошана  мясцовая пісьменніца, празаік і эсэіст Крывальцэвіч Раіса Яўгенаўна. Ёй была падрыхтавана цікавая пазнавальная праграма “І па моўным акіяне ўздоўж і поперак гуляць…” (душэўная функцыя мовы). Усе прысутныя былі задзейнічаны  ў  актыўнай  дыскусіі  па вызначэнні   адпаведнасці слоў. Пры гэтым асобныя словы  аднаго  з заданняў  былі ўзяты, напрыклад,  з “Падручнага расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка” 1924 года выдання Вацлава Ластоўскага. Пэўная колькасць цікавых літаратурных крыніц і беларускіх прыказак ды прымавак прадстаўлялася на выставе. Была акцэнтавана ўвага на незвычайнай сакавітасці і адметнасці  беларускай мовы. Можна было адчуць мілагучнасць свету беларускай мовы, прасякнутай пачуццямі герояў шматлікіх літаратурных твораў экс-пазіцыі літаратуры, разгарнуўшы і прачытаўшы нават асобныя радкі кожнай з кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

21 лютага да Міждароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы прайшла акцыя: “Слова роднае, жывое, гаваркое”. Бібліятэкары размаўлялі з чытачамі на роднай мове. Чытачам было прапанавана перакласці цікавыя словы з рускай мовы на беларускую. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава: “На мове, сэрцу зразумелай”. На выставе прадстаўлены сучасныя кнігі розных жанраў. Чытачы бібліятэкі змаглі выбраць сабе кнігі па сваім гусце і жаданні.

У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў конкурс “Самая непаўторная родная мова”. Дзеці спаборнічалі ў чытанні вершаў беларускіх аўтараў: Максіма Танка, Уладзіміра Мазго, Эдзі Агняцвет, Міколы Чарняўскага і іншых. Пе-раможцы атрымалі невялікія прызы.

Прайшлі цікавыя мерапрыемствы і ў іншых бібліятэках раёна.

Сайт раённай бібліятэкі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
Далучайцеся да нас